Цяпер яны адна вялікая сям’я. 21.by

Цяпер яны адна вялікая сям’я

09.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цяпер яны адна вялікая сям’я
У верасні 2012 года жыццё Таццяны і Валерыя Карташовых з Обалі не тое, каб змянілася зусім кардынальна, але дакладна набыло дадатковы сэнс. У ім з’явіліся Радзіслава і Ілона. Нечакана. Але, як цяпер зразумела, назаўжды.
Узяць на сябе адказнасць за чужых дзяцей пад сілу далёка не кожнаму, трывожна было і Карташовым. Сумнявацца ў сваім бацькоўскім вопыце людзям, якія выгадавалі двух сыноў, было б дзіўна. Але ж тут не проста дзеці – гэта  людзі, якія перажылі самую страшную з усіх магчымых здраду. Як вярнуць іх да нармальнага жыцця? Як адагрэць? Як прымусіць паверыць у тое, што гэты свет не такі і дрэнны?..
Таццяна Іосіфаўна ў той час працавала загадчыкам Обальскага сацыяльнага прытулка, таму яе сустрэчу з дзяўчынкамі выпадковай назваць нельга. Рада, старэйшая з сястрычак, знаходзілася пад апекай дзяржавы ўжо не першы раз. Пасля Дома дзіцяці туды прывезлі і малодшанькую Ілону, калі той споўнілася тры гады.
– Памятаю, як зараз, яе маленькую, худзенькую, з кучаравымі валасамі, – згадвае Таццяна Карташова. – Дзічылася, ні да каго не ішла, размаўляць не хацела.
Шанцы, што нехта прыме ў сям’ю адразу дзвюх дзяўчынак, былі не такія вялікія. І Таццяна для сябе ўсё рашыла. Толькі хвалявалася, як адрэагуе на яе парыў муж.
– Бяром. Хаця б дваіх дзяцей паспрабуем зрабіць шчаслівымі, – сумненняў не ўзнікла і ў Валерыя.
Так пачалася новая старонка сям’і Карташовых. Аповесць, якую яны разам пішуць ужо амаль 7 год. Месцамі лірычную, месцамі – драматычную. Але сёння ўжо з упэўненасцю можна гаварыць, што са шчаслівым фіналам…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер яны адна вялікая сям’я У верасні 2012 года жыццё Таццяны і Валерыя Карташовых з Обалі не тое, каб змянілася зусім кардынальна, але дакладна набыло дадатковы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика