Первый заместитель председателя Комитета госконтроля Гродненской области Александр Садовничий провел в Кореличах приём граждан и «прямую линию». 21.by

Первый заместитель председателя Комитета госконтроля Гродненской области Александр Садовничий провел в Кореличах приём граждан и «прямую линию»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

26 красавіка прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію” ў Карэлічах правёў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Міхайлавіч Садоўнічы.

Первый заместитель председателя Комитета госконтроля Гродненской области Александр Садовничий провел в Кореличах приём граждан и «прямую линию»

На прыём звярнуліся тры жыхары Карэліцкага раёна, на “прамую лінію” — адзін чалавек. Агучаныя пытанні датычыліся ЖКГ, у прыватнасці магчымасці правесці каналізацыю, пенсіі, грамадзянства, захавання грамадскага парадку, медыцыны. Карэліччане атрымалі грунтоўныя тлумачэнні і рэкамендацыі як ад прадстаўніка абласнога Камітэта дзяржкантролю, так і ад мясцовых улад і спецыялістаў. Усе пытанні ўзяты пад кантроль.

Первый заместитель председателя Комитета госконтроля Гродненской области Александр Садовничий провел в Кореличах приём граждан и «прямую линию»

– Сёння сістэма па рабоце са зваротамі грамадзян працуе ў Беларусі надзвычай эфектыўна. Кожны чалавек можа трапіць на прыём да кіраўніка любога ўзроўню і разлічваць на тое, што яго пытанне будзе пачута і вырашана ў межах заканадаўства, – заўважыў Аляксандр Садоўнічы. – Але, як паказвае мой шматгадовы вопыт, лепш гэта рабіць на месцах. Паверце, не так шмат існуе сітуацый, якія патрабуюць умяшання вышэйшых інстанцый, толькі калі гаворка ідзе пра пэўныя заканадаўчыя нюансы. А ў большасці выпадкаў мясцовыя ўлады ў стане самі вырашыць праблемы землякоў. Калі старшыня райвыканкама хварэе сэрцам і душой за жыхароў, ведае іх у твар, знаёмы з іх надзённымі клопатамі, то гэта адразу бачна. У такім раёне людзей на прыёме заўжды мала, і прыходзяць яны, сапраўды, з даволі няпростымі гісторыямі. Адзначу, што на Карэліччыне я не ў першы раз. Тут насамрэч адчуваецца моцная рука кіраўніка і гаспадара, які добра ведае жыхароў краю. І сённяшні прыём грамадзян яскрава прадэманстраваў гэта. Упэўнены, што ўсе агучаныя пытанні будуць аператыўна і найлепшым чынам вырашаны.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 красавіка прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію” ў Карэлічах правёў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты



Партнёры

  • спортивные костюмы женские модные Москва в butik.ru
© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика