Сяргей Дзяржыцкі: Работа ў пракуратуры абавязвае да многага. 21.by

Сяргей Дзяржыцкі: Работа ў пракуратуры абавязвае да многага

25.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У руках – чалавечыя лёсы

Намеснік пракурора Шумілінскага раёна Сяргей Дзяржыцкі працуе  ў пракуратуры Шумілінскага  раёна шосты месяц. Да гэтага малады юрыст чатыры гады быў памочнікам пракурора Верхнядзвінскага раёна, куды яго накіравала пракуратура вобласці  пасля заканчэння УА “БІП-Інстытут правазнаўства”.
“Работа ў пракуратуры  абавязвае да многага, – дзеліцца Сяргей. – Прынцыповасць, прыстойнасць, чэснасць, прафесіяналізм, разуменне чужых праблем. Толькі з такімі якасцямі можа быць сапраўдным пракурорскім работнікам. За чатыры гады работы ў пракуратуры ўпэўнена магу сцвярджаць, што людзі нам давяраюць, яны ідуць да нас як да апошняй інстанцыі. Так, за час работы ў Шуміліне асабіста прыняў каля дваццаці чалавек.  І важна дапамагчы людзям, вырашыць іх праблемы”.
Сяргей Дзяржыцкі родам з Аршанскага раёна. Са школы і па сённяшні дзень захапляецца баскетболам і гісторыяй Беларусі. “Стаць юрыстам вырашыў у старэйшых класах, – расказвае Сяргей. – Напачатку думаў стаць юрыстам-міжнароднікам. Але ўсё памянялася, калі быў на практыцы ў пракуратуры Аршанскага раёна. Падрыхтоўка да судовага працэсу і сам судовы працэс, форма. Усё гэта захапіла мяне і я адчуў, што работа ў пракуратуры – гэта маё”.
Чатыры гады працы для маладога работніка пракуратуры сталі часам станаўлення як юрыста. Як ён адзначае, у пракурора асаблівая адказнасць, разуменне таго, што ад тваёй пазіцыі залежыць чалавечы лёс. Да кожнага рашэння неабходна падыходзіць прадумана, прааналізаваўшы ўсе факты і пакінуўшы эмоцыі.  І, што вельмі важна для Сяргея Дзяржыцкага, трэба пастаянна павышаць свае веды, прафесійныя навыкі. “Калі пракуратура праводзіць праверку пэўнага прадпрыемства, трэба добра ведаць спецыфіку вытворчасці, – разважае ён. – Толькі так праверка можа быць аб’ектыўнай. Дарэчы, як прыйшоў працаваць на Шуміліншчыну, адразу пачаў унікаць у праблемы сельскай гаспадаркі”.
Хоць і не так шмат вольнага часу ў памочніка пракурора раёна, але ніводную прэм’еру ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску імкнецца не прапусціць. “Мне заўсёды цікава былі культура і гісторыя, – расказвае намеснік пракурора Шумілінскага раёна, – Калі працаваў у Верхнядзвінску, вывучаў гісторыю гэтага краю, а зараз знаёмлюся з гістарычнай спадчынай Шуміліншчыны”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У руках – чалавечыя лёсы Намеснік пракурора Шумілінскага раёна Сяргей Дзяржыцкі працуе  ў пракуратуры Шумілінскага  раёна шосты месяц. Да гэтага малады юрыст...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика