Ва ўстановах адукацыі Крупскага раёна стопрацэнтная гатоўнасць да новага навучальнага года . 21.by

Ва ўстановах адукацыі Крупскага раёна стопрацэнтная гатоўнасць да новага навучальнага года

23.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да гэтай значнай падзеі застаюцца лічаныя дні. Аб тым, якая работа праводзілася ў раёне па павышэнні якасці адукацыі, што зроблена напярэдадні новага навучальнага года, нашаму карэспандэнту расказвае начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Лідзія БАЧЫШЧАВА:

– Пачну з таго, што асновай любой дзейнасці, а тым больш работы па ўдасканальванні сістэмы адукацыі, з’яўляюцца кадры. Ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці работнікаў залежыць якасць прадукта, якім у нашым выпадку з’яўляюцца веды. Таму не без гонару адзначу, што з  445 педагагічных работнікаў, якія працуюць ва ўстановах адукацыі раёна, вышэйшую адукацыю маюць 93%. Штогод педагагічныя работнікі павышаюць сваю кваліфікацыю на курсах, прымаюць удзел у рабоце раённых метадычных аб’яднанняў і г.д. Сёлета пацвердзілі сваё прыбыццё ў раён 11 маладых спецыялістаў (4 з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і 7 з вышэйшай), з іх 2 па мэтавым накіраванні. Для іх мы стараемся стварыць належныя ўмовы.

Другога верасня на Крупшчыне за школьныя парты сядуць 253 першакласнікі. Усяго ў раёне будуць працаваць 27 устаноў адукацыі, з іх: 9 – устаноў дашкольнай адукацыі, 14 – агульнай сярэдняй, цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, 2 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Плануемая колькасць навучэнцаў на 1 верасня складзе 3 270 дзяцей, у тым ліку агульнай сярэдняй адукацыі – 2 470 вучняў, дашкольнай адукацыі – 800 выхаванцаў.

Варта адзначыць, што літаральна ўсе ўстановы рыхтаваліся да новага навучальнага года. За лета адрамантавана 268 вучэбных кабінетаў/груп, 102 санітарныя вузлы, 13 спартыўных і 14 абедзенных залаў, 14 харчблокаў, 23 гароднінасховішчы. Праведзены бягучы рамонт аздараўленчага лагера «Янаўшчына», заменена агароджа ў СШ № 1 г. Крупкі, зроблены рамонт харчблока ў Бобрскай СШ.

Асаблівы клопат пра цяпло і ўтульнасць, якія павінны быць ва ўсіх установах адукацыі. На даны перыяд усе яны забяспечаны палівам, падпісаны 33 (100%) пашпарты гатоўнасці і акт да асенне-зімовага перыяду.

Калі гаварыць аб падвозу дзяцей да месца вучобы, то адзначу, што тут будуць задзейнічаны 12 школьных аўтобусаў і 2 спецыяльных. З 687 вучняў з 93-х населеных пунктаў 575 будуць ездзіць школьнымі аўтобусамі, а 112 – рэйсавымі.

Забяспечанасць нарматыўнай прававой дакументацыяй, вучэбнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, метадычнымі выданнямі на 2019/2020 навучальны год складзе на пачатак верасня 100%.

Установамі адукацыі праведзена работа па інфармаванні шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, аб тым, што яны маюць права атрымаць матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года на кожнага вучня. Усяго ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі навучаецца 640 дзяцей з 310 шматдзетных сем’яў. Дапамога на 1 дзіця складзе 55,0 рублёў.

У пятніцу ў Дзяржынску  праходзіла традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў «Кампетэнцыі будучага для эфектыўнага развіцця Міншчыны». На выставачных пляцоўках мы мелі магчымасць азнаёміцца з формамі ўзаемадзеяння ўстаноў прафесійнай адукацыі і арганізацый-заказчыкаў кадраў, вопытам міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, з выставамі і фотагалерэямі. На плянарным пасяджэнні былі падведзены вынікі папярэдняга навучальнага года, вызначаны стратэгічныя арыенціры дзейнасці. Прыемна адзначыць, што выхавальніца дзіцячага сада № 3 г. Крупкі Ірына Іванаўна Ціханава атрымала Падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Міхайлавіча Ісачанкі.

Нагадаю, што раённая канферэнцыя педагагічных работнікаў пройдзе ў Крупках 29 жніўня. А напрыканцы хачу пажадаць і настаўнікам, і дзецям, і, канечне ж, бацькам здароўя, вытрымкі, пазітыву. Няхай новы навучальны год стане для педагогаў і для кожнага вучня займальным і цікавым, прынясе новыя веды і адкрыцці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да гэтай значнай падзеі застаюцца лічаныя дні. Аб тым, якая работа праводзілася ў раёне па павышэнні якасці адукацыі, што зроблена напярэдадні новага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика