Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыліся на Кіраўшчыне. 21.by

Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыліся на Кіраўшчыне

07.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння ля брацкай магілы ў аг.Любонічы, дзе ўвекавечана памяць землякоў, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанах, а таксама мірных жыхароў, якія загінулі ад рук фашысцкіх захопнікаў, адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў: “Белая Русь” — Васіль Маркевіч, “Беларускі фонд міру” — Вольга Гаршкова, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” — Эма Карпук, “БРСМ” — Алег Бойка, а таксама былы выпускнік Мышкавіцкай школы, доктар гістарычных навук, прафесар БДУ, адзін з аўтараў падручніка “Гісторыя Старажытнага свету” Міхаіл Корзун, парадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, школьнікі, жыхары населенага пункта. 

Слова было прадастаўлена старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васілю Маркевічу. Ён адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя ўнесла кардынальныя перамены ў рух сусветнай гісторыі: пачалася эпоха развіцця народаў на аснове раўнапраўя, сацыяльнай справядлівасці і гуманізму. Дзякуючы рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, узбагаціў нацыянальную культуру.

Сёння наша Рэспубліка Беларусь, падкрэсліў прамоўца, упэўнена рухаецца наперад, да новых рубяжоў, людзі маюць магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам на карысць працвітання сваёй Айчыны.

Пра гады ваеннага ліхалецця і святую памяць народа аб загінуўшых героях і мірных жыхарах гаварыў у сваёй прамове Міхаіл Корзун.

На мітынгу было адзначана, што нашчадкі заўжды будуць памятаць пра гераізм і мужнасць тых, хто прайшоў дарогамі грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў у імя светлай будучыні. Берагчы мір на зямлі — агульны абавязак сучаснікаў.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, да брацкай магілы былі ўскладзены кветкі.

Урачысты мітынг адбыўся таксама ля магілы нашага земляка, удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, матроса крэйсера “Аўрора” І.Ф.Пятрушы ў в.Стаўпішчы. Піянеры неслі тут ганаровую вахту. Да магілы былі ўскладзены кветкі.

Чырвоныя гваздзікі былі таксама ўскладзены да помніка савецкаму дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу С.М.Кіраву на плошчы імя Кірава райцэнтра.

Тэкст і фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.
















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ля брацкай магілы ў аг.Любонічы, дзе ўвекавечана памяць землякоў, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанах, а таксама мірных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика