Лучший в стране дознаватель: «В Пружанском РОЧС служат профессионалы». 21.by

Лучший в стране дознаватель: «В Пружанском РОЧС служат профессионалы»

22.01.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы мінулага года ў Мінску прайшоў заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод работнікаў МНС. У ім гонар Брэстчыны абараняў прадстаўнік Пружанскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Аўдзейчык. Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва ў галіне наглядна-прафілактычнай, нарматыўна-тэхнічнай і прававой дзейнасці яму было прысвоена званне лепшага дазнавальніка краіны.



Яшчэ падчас вучобы ў Лыскаўскай сярэдняй школе Дзмітрый планаваў звязаць далейшае жыццё з пажарнай службай. Таму адразу паступіў у Гомельскі інжынерны інстытут МНС і пяць год таму па размеркаванні апынуўся ў інспекцыі нагляду і прафілактыкі Пружанскага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
У якасці інспектара Дзмітрый Юр’евіч на практыцы прымяняў свае веды. У кола яго абавязкаў уваходзяць прафілактычная работа ў жылым сектары, наглядны кантроль за суб’ектамі гаспадарання, дазнаванне па пажарах, нарматыўна-тэхнічны маніторынг будаўнічых пляцовак і многае іншае. Напэўна, гэта дазволіла маладому выратавальніку двойчы паспяхова прайсці раённы адбор конкурсу — у 2018 і 2019 гадах.
— Напрыканцы 2018-га я таксама прымаў удзел у абласным этапе конкурсу, але тады крыху не хапіла для таго, каб трапіць у лідары, і заняў трэцяе месца,— расказвае Дзмітрый Аўдзейчык.— Аднак пэўны вопыт атрымаў і летась здолеў перасягнуць самую вышэйшую планку, дзякуючы чаму мне было даручана абараняць гонар Брэстчыны на рэспубліканскім этапе.
Нягледзячы на вопыт і адпаведную падрыхтоўку, на выпрабаваннях пружанскаму пажарнаму давялося «папацець». Аналізаваў нарматыўна-тэхнічную базу будуемых аб’ектаў, адказваў на 100 пытанняў тэсціравання, а таксама выконваў практычныя заданні на рэальных пажарах. Як прызнаецца Дзмітрый, ён не планаваў трапіць нават у лік прызёраў, бо ведаў, што ў Мінск з’ехаліся самыя лепшыя работнікі падраздзяленняў МНС. Аднак падтрымку калег, сям’і і сяброў адчуваў нават на адлегласці. Гэта дапамагло адчуць упэўненасць у сваіх сілах і дасягнуць перамогі.
— Ні ў якім разе не лічу гэта дасягненне нейкай вяршыняй сваёй дзейнасці,— зазначае інспектар.— І не стаўлюся да звання лепшага, як да асабістай заслугі. Ведаю, што ў Пружанскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях служылі і служаць адны з лепшых у рэспубліцы выратавальнікі, некаторыя работнікі адзначаліся і адзначаюцца ў вобласці і рэспубліцы. І чарговая перамога толькі падкрэслівае той высокі ўзровень прафесіяналізму, якім заўсёды вызначаліся пружанскія пажарныя.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мінулага года ў Мінску прайшоў заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод работнікаў МНС. У ім гонар Брэстчыны абараняў прадстаўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика