Дзеля Вялікай Перамогі. 21.by

Дзеля Вялікай Перамогі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Чырвоны прамень

Міхаіл  Трафімавіч Селядзец, які нарадзіўся ў Ліпавічах у 1924 годзе, вайну сустрэў 17-гадовым юнаком. Некалькі яго ўспамінаў занатаваны ў рукапіснай кнізе «Іх імёны авеяны славай». 

Дзеля  Вялікай Перамогі

Каля яго вёскі Ліпавічы праходзілі цяжкія баі, нашы салдаты вымушаны былі адступаць. Пасля бою моладзь з бліжэйшых вёсак збірала зброю, ведаючы, што яна хутка спатрэбіцца для барацьбы з ворагам.
Міхаіл Трафімавіч з 7 кастрычніка 1943 года па 6 жніўня 1944 года змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе пад кіраўніцтвам Лёнькі і Колькі Чорных – іх так называлі таму, што яны выхадцы з Карачаева-Чаркесіі – у складзе Смаленскага партызанскага палка, якім камандаваў падпалкоўнік Садчыкаў.
Сярод занатаваных успамінаў ёсць і тое, як немцы захапілі вёску і адразу ж у мясцовай школе наладзілі пагром: пабілі вокны, ра-скідалі кнігі вакол школы, а мясцовая моладзь ноччу іх сабрала і захавала да канца вайны.

З кастрычніка 1944 года Міхаіл праходзіў службу ў 17 артылерыйскай брыгадзе 129 дывізіі.
На «Студабекерах» – гэта такія амерыканскія машыны, на якіх герой нашай публікацыі служыў – яго з сябрамі-армейцамі неаднойчы закідвалі ў гарачыя кропкі, каб падтрымаць нашых падчас наступлення. Жылі чырвонаармейцы ў палатках. На ўсё жыццё запомніў Міхаіл і сваю палявую пошту – 25896. Вайну прайшоў радыстам, каман-дзірам аддзялення.

Сярод успамінаў – штурм рэйхстага, у якім гармата іх батарэі прымала ўдзел. У час штурму зараджаючы гарматы захварэў, і Міхаіл папрасіўся яго падмяніць. Яны прамой наводкай білі па цэнтры горада. За выдатныя баявы дзеянні атрымаў медаль «За ўзяцце Берліна».

Міхаіл Трафімавіч прымаў удзел і ў вызваленні Венгрыі, Чэхаславакіі, Германіі, штурмаваў Брэмен і Берлін.
Перамогу святкавалі вельмі шумна і весела. Пасля падпісання мірнага дагавору полк, у якім быў Міхаіл, перакінулі ў Кіеў, а затым 10 месяцаў герой нашага апавядання служыў на Курыльскіх выспах.
Пасля вяртання дадому ажаніўся з Лідзіяй Мартынаўнай, нарадзілі чацвёра дзяцей. Жыў у роднай вёсцы Вялікія Ліпавічы і працаваў трактарыстам у калгасе «Мір». Узнагароджаны медалём «Ветэран працы».

 

Сярод узнагарод  Міхаіла Селядца – медалі «За Перамогу над Германіяй», «За ўдзел у штурме і ўзяцце Берліна». А таксама яму   загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб’яўлены Падзякі за адвагу, выдатныя баявыя дзеянні, праяўленыя пры прарыве абароны немцаў і за авалоданне гарадамі Ратыбор, Біскаў і Люблен, Тос.  Пасля Вялікай Айчыннай вайны ён узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, а таксама шматлікімі юбілейнымі медалямі. 

Па звестках Т. А. Хадасевіч  падрыхтавала
Марына Мішулкова.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхаіл  Трафімавіч Селядзец, які нарадзіўся ў Ліпавічах у 1924 годзе, вайну сустрэў 17-гадовым юнаком. Некалькі яго ўспамінаў занатаваны ў рукапіснай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика