Будзь у нашай камандзе!. 21.by

Будзь у нашай камандзе!

22.05.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра БРСМ ведае кожны малады грамадзянін краіны ўжо нават таму, што прэстыжна быць побач у адной камандзе з такімі ж энергічнымі і ініцыятыўнымі «калегамі». Першы сакратар райкама БРСМ Марыя Лутавінава ў пяці прычынах паспрабуе пераканаць маладых людзей, што яны губляюць многае, калі яшчэ не ў саюзе.

1 прычына – БРСМ сапраўды сцірае межы. Гэта класная пляцоўка для маладых людзей, якія хочуць падзяліцца сваімі крэатыўнымі планамі, ідэямі, думкамі і меркаваннямі з такімі ж неабыякавымі. Паглядзіце: рэспубліканскі праект «100 ідэй для Беларусі» ўжо неаднойчы прадэманстраваў, на што здольны маладыя людзі. ляхавічане засвяціліся і там.
А колькі ўражанняў для нашых актывістаў Андрэя Пуцілава і Валянціны Стамікавай прынёс удзел у міжнародным маладзёжным лагеры «Бе-Ла-Русь». Годна прадставілі раён Руслан Партус, Аляксандр Сяргей, Сяргей Новік на форуме-лагеры «Прыбужжа-2019». Пералік можна працягваць яшчэ доўга, рабяты знаёмяцца, дзеляцца вопытам з іншымі членамі БРСМ, такім чынам, у нас адна вялікая сям’я.

2 прычына – нашы рабяты заўсёды ў цэнтры ўсіх падзей. Застацца назіральнікам з БРСМ немагчыма, тут кожны знойдзе справу па душы. Напрыклад, як класна запаліла моладзь летась каля кінатэатра «Кастрычнік» падчас работы пляцоўкі «Адкрыты мікрафон». Вечарамі моладзь збіралася на такія цёплыя душэўныя сустрэчы.
Не менш ярка прайшоў «Навагодні агеньчык», які ладзіўся ў абноўленым гарадскім парку адпачынку.
Навагодняя фотазона засталася ў стужках многіх карыстальнікаў Instagram. А калі Ляхавічы святкавалі дзень нараджэння, хлопчыкі і дзяўчынкі імкнуліся павіншаваць горад падчас забаўляльнай праграмы «Хіт за хітом».
БРСМ заўсёды побач у самыя адказныя моманты ў грамадскім жыцці маладых. Калі рабяты атрымліваюць пашпарты, юнакам уручаюць армейскія павесткі, упершыню прымаюць удзел у выбарах, падчас перапісной кампаніі. Ні слыху акцыі «Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь», «У школу з добрым сэрцам», «#заДело» і іншыя.

3 прычына – стаць часткай студатрадаўскага руху. Прэстыжна для маладых людзей заняць месца ў студатрадзе. Гэта не толькі магчымасць з карысцю правесці час, атрымаць афіцыйнае працаўладкаванне, зарабіць грошы. Гэта такі асэнсаваны крок у дарослае жыццё. Да таго ж  нашы студатрады – гэта такія міні-калектывы, дзе вольны час насычаны яркімі падзеямі. Для рабят запланаваны шматлікія мерапрыемствы.
Летась, напрыклад, на тэрыторыі раёна працавалі дзевяць студатрадаў. Сёлета два атрады працоўную дэкаду ўжо адпрацавалі. Дарэчы, упершыню шчыравалі атрады ў лясгасе і СВК «Ляхавіцкі». І далей збаўляць абароты райкам БРСМ не збіраецца.

4 прычына – быць актыўным грамадзянінам, прымаць удзел у важных грамадска-палітычных падзеях краіны. Акцыі «Беларусь помніць. Помніць кожнага», «Аднаўленне святынь Беларусі» і іншыя. Напрыклад, актывісты шчыравалі на тэрыторыі Сваятыцкага касцёла і выканалі немалы фронт работы.
Пад увагай членаў БРСМ брацкія магілы, помнікі герояў вайны. Пад шэфствам пярвічак і наведванне ветэранаў, дапамога адзінокім пажылым людзям. Дарэчы, у складанай эпідэміялагічнай сітуацыі працавала маладзёжная гарачая лінія дапамогі тым, каму яна патрэбна.

5 прычына – быць сярод 896 зацікаўленых, неабыякавых, творчых і ініцыятыўных. Раённая арганізацыя БРСМ –
гэта 58 пярвічах. Самыя масавыя – у райбальніцы і камунгасе. Дзверы райкама БРСМ заўсёды адчынены! Ідэі будуць пачуты, энергія задзейнічана ў справах.
І яшчэ адзін прыемны момант: новыя ўзоры членскіх білетаў – гэта магчымасць скарыстацца скідкамі ў многіх гандлёвых кропках і цэнтрах.
У Ляхавічах, напрыклад, дзейнічаюць скідкі ў піцэрыі і лазні, і спіс будзе папаўняцца.

Адным словам, чакаем вас па адрасе:
г. Ляхавічы, Чкалава, 8, раённы камітэт БРСМ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будзь у нашай камандзе!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика