Юны маэстра Марк Пішчык (Маларыцкі раён). 21.by

Юны маэстра Марк Пішчык (Маларыцкі раён)

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Голас часу (Малорита)

Падведзены вынікі інтэрнэт-конкурсу юных талентаў “Яркія зорачкі”,  заснавальнікам і арганізатарам якога выступіла Рэспубліканская  гімназія-каледж пры Беларускай акадэміі музыкі. Задачамі правядзення творчага спаборніцтва з’яўлялася выхаванне ў вучняў  духоўнай культуры як асновы ў фарміраванні грамадзянскага светапогляду, любові да айчыннага і сусветнага мастацтва, далучэнне да культурных традыцый, выхаванне мастацкага густу.

Юны маэстра Марк Пішчык (Маларыцкі раён)

У ліку пераможцаў гэтага творчага спаборніцтва – і  вучань Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў Марк Пішчык (настаўнік Маргарыта Рэянтовіч). Ён узнагароджаны дыпломам лаўрэата І ступені ў намінацыі “Юны маэстра” (выкананне твора на музычным інструменце) ва ўзроставай катэгорыі “Выхаванцы старэйшых груп устаноў дашкольнай адукацыі”.

— Марк стаў лепшым сярод пяцідзесяці ўдзельнікаў з  усёй рэспублікі, — гаворыць Маргарыта Сяргееўна. – На суд прафесійнага журы былі прадстаўлены відэазапісы выканання на фартэпіяна двух твораў:  паліфанічнага твора эпохі барока І.С.Баха “Двухгалосая інвенцыя №1” і п’есы сучаснага беларускага кампазітара Уладзіміра Кажухара “Мара”. Марк іх выканаў віртуозна.

Атрыманы дыплом – гэта чарговая ўзнагарода ў скарбонцы музычных дасягненняў Марка. Цяпер хлопчык старанна рыхтуецца да чарговых творчых спаборніцтваў. Пажадаем яму поспеху!

Між іншым, Маргарыта Рэянтовіч арганізатарамі інтэрнэт-конкурсу “Яркія зо­рачкі” ўзнагароджана граматай за высокае педагагічнае майстэрства.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынікі інтэрнэт-конкурсу юных талентаў “Яркія зорачкі”,  заснавальнікам і арганізатарам якога выступіла Рэспубліканская  гімназія-каледж пры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика