У Віцебску памёр паэт, перакдачык, педагог Уладзімір Папковіч. Ён святкаваў народзіны ў Дзень Волі. 21.by

У Віцебску памёр паэт, перакдачык, педагог Уладзімір Папковіч. Ён святкаваў народзіны ў Дзень Волі

10.04.2021 21:39 — Новости Общества | Tut.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tut.by

У Віцебску 10 красавіка на 87-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі паэт, перакладык і педагог Уладзімір Папковіч. Аб гэтым паведамілі ягоныя родныя ў фэйсбуку.


Уладзімір Папковіч. Фота: Ігар Мацвееў

Уладзімір Папковіч святкаваў свой дзень народзінаў у Дзень Волі: ён нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. З 1966 года жыў ў Віцебску. З 1982 года — выкладчык замежных моў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат прэміі «Сузор'е муз» імя Уладзіміра Караткевіча.

Друкаваць свае творы Уладзімір Папковіч пачаў у 1962 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку», «Самы кароткі цень», «На тым стаю», «Рэшта», «Як ёсць», кнігі гумару «Вы будзеце смяяцца».

У яго перакладах з нямецкай выйшлі «Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму», «Тры таварышы» Рэмарка, «Хмара» Гудрун Паўзэванг, «Карлік Нос» Вільгельма Гаўфа. На нямецкую мову пераклаў «Тараса на Парнасе» Кастуся Вераніцына.

Педагагічнай працы Папковіч аддаў больш за 60 год. Большую палову з іх ён працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў ВДУ імя Пятра Машэрава (раней — педінстытут).

— На пенсію я пайшоў у 75 гадоў. Тры гады прабыў дома. Не скажу, што сумаваў па працы. Бо займаўся перакладамі, пісаў вершы, выдаваў кніжку, карацей, не сядзеў без справы. А пасля патэлефанавалі з універсітэта: «Нам трэба выкладчык, прыйдзіце, калі ласка». Я і вярнуўся. Калі ты ўсё жыццё прапрацаваў педагогам, то цягне — да моладзі, да студэнтаў. Яны цудоўна да мяне адносяцца, ды і я з імі сябрую, — распавядаў Уладзімір Папковіч TUT.BY у 2016 годзе.

Паэт да апошняга быў актыўным чалавекам, свае новыя і старыя вершы ён выкладаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Развітанне з Уладзімірам Папковічам адбудзецца 12 красавіка ў рытуальнай зале «Свеча» (вуліца Петруся Броўкі, 50/4) з 18.00 да 20.00. Родныя просяць не прыносіць вянкоў: нябожчыка збіраюцца крэміраваць, а пахаванне адбудзецца пазней.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Папковіч святкаваў свой дзень народзінаў у Дзень Волі: ён нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by