У Віцебску памёр загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ВДУ Генадзь Арцямёнак. 21.by

У Віцебску памёр загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ВДУ Генадзь Арцямёнак

13.04.2021 07:43 — Новости Общества | Tut.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tut.by

У Віцебску 12 красавіка на 62-м годзе жыцця памёр загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Генадзь Арцямёнак, паведамляе ВДУ.


Генадзь Арцямёнак. Фото: vsu.by

Генадзь Арцямёнак нарадзіўся ў 1960 годзе ў Докшыцкім раёне. Ва ўніверсітэце (раней — педагагічны інстытут) пачаў працаваць з кастрычніка 1981 года — пасля заканчэння філфака БДУ. Стаж навуковай працы — 40 гадоў.

З 2000 года Генадзь Антонавіч узначальваў кафедру беларускага мовазнаўства.

Аўтар больш чым 100 навуковых і вучэбна-метадычных прац па лінгвістыцы. З’яўляўся ініцыятарам стварэння «Рэгіянальнага слоўніка Віцебшчыны». Кіраваў навуковым аўтарскім калектывам унікальнага лексікаграфічнага выдання «Рэспубліка Беларусь: Лінгвакраіназнаўчы слоўнік».

— Генадзь Антонавіч быў шчырым і спагадлівым да калег, мог знайсці індывідуальны падыход да кожнага, з кім меў стасункі. Яго любілі і паважалі студэнты, захапляючыся яго дасведчанасцю і чалавечнасцю. Імя Генадзя Антонавіча добра вядома ў філалагічным настаўніцкім асяроддзі, — пішуць калегі.

Развітанне з Генадзем Арцямёнкам пройдзе 13 красавіка з 8.50 да 10.50 па адрасе: вуліца Гагарына, 4.

10 красавіка памёр яшчэ адзін выкладчык ВДУ — вядомы беларускі паэт, перакладык і педагог Уладзімір Папковіч. Яму было 86 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2000 года Генадзь Арцямёнак узначальваў кафедру беларускага мовазнаўства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by