Футбольны чэмпіянат Беларусі дазволена праводзіць на 6 стадыёнах

14.01.2010 11:00 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская федэрацыя футболу зацвердзіла 6 стадыёнаў для правядзення матчаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 2010 года па футболе сярод камандаў вышэйшай лігі. Пра гэта паведамляецца на сайце спартовай асацыяцыі.

У пералік трапілі стадыёны "Дынама" (Мінск), "Спартак" (Магілёў), "Цэнтральны" (Гомель), "Нёман" (Гродна), "ЦСК" (Віцебск), "Тарпеда" (Жодзіна).

Яшчэ на васьмі стадыёнах можна будзе праводзіць матчы чэмпіянату краіны пры ўмове, што будуць выкананыя патрабаванні па абсталяванні падагрэву і будуць выпраўленыя раней адзначаныя недахопы. Гэта "Атлант" (Наваполацк), "Будаўнік" (Салігорск), "Стадыўм" (Мінск), "Гарадскі" (Барысаў), СК "Брэсцкі" (Брэст), "Дынама-Юні" (Мінск), "Спартак" (Бабруйск), "Тарпеда" (Мінск).

Каманды першай лігі змогуць гуляць на наступных стадыёнах: "Гарадскі" (Маладзечна), "Бумажнік" (Светлагорск), "Ураджай" (Нясвіж), "Хваля" (Пінск), "Лакаматыў" (Баранавічы), "Цэнтральны" (Рэчыца), "Спартак" (Полацк), "Юнацтва" (Слонім), "Юнацтва" (Смаргонь), "Юнацтва" (Мазыр), "ГСК-Ліда" (Ліда), "Тарпеда" (Магілёў), "Нёман" (Гродна), "Гомсельмаш" (Гомель), "СОК" (Мінск), "Палессе" (Лунінец).

 
 
 

РЕКЛАМА