Смаргонцы выступілі лепш
22.04.2010
—
Новости Спорта
|
Каманда Смаргонскага раёна на Кубку Гродзенскай вобласці набрала аднолькавую колькасць ачкоў і падзяліла другое месца са зборнай Лідскага раёна. Спаборніцтвы прайшлі 15 красавіка ў Лідзе. Перамаглі ў камандным заліку лёгкаатлеты з Гродна.
Прадстаўнікі Смаргонскага раёна занялі яшчэ шэраг прызавых месцаў. У эстафеце 6х1000 м сярод сельскіх школ перамагла Сольская СШ, у СШ №6 другое месца сярод гарадскіх. Каманды школ спаборнічалі таксама і ў “кросавым” заліку. Жодзішкаўская СШ сярод сельскіх перамагла, а СШ №6 - бронзавы прызёр сярод гарадскіх. У асабовым заліку найбольшага поспеху дасягнуў Аляксей Карабка, які фінішаваў першым на дыстанцыі 4000 м. У Кацярыны Апановіч (4000 м) і Аляксея Балыша (3000 м) - другія месцы. У Генадзя Шчэрбача (3000 м) - бронза. З прадстаўнікоў Ашмянскага раёна вылучыўся Вадзім Сінкевіч, які быў другім на дыстанцыі 2000 м. У Астравецкага раёна таксама адзін прызёр: Аліна Саўко, якая заняла другое месца ў бегу на 1000 м. Святлана ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда Смаргонскага раёна на Кубку Гродзенскай вобласці набрала аднолькавую колькасць ачкоў і падзяліла другое месца са зборнай Лідскага раёна.
|
|