15 медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце Еўропы па спартыўным самба. 21.by

15 медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце Еўропы па спартыўным самба

17.05.2010 13:35 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

бой Максіма Фуціна (Расія, вага да 100 кг) і Аляксандра Варановіча (Беларусь), у якім перамог наш суайчыннік

доктар аказвае дапамогу Канстанціну Табакаву (Балгарыя, вага да 57 кг), траўмаванаму ў фінальным паядынку з Яўгенам Юрчанкам з Расіі;

Аляксандр Жукаў (Расія, вага да 82 кг) і Румен Міткоў (Балгарыя, пераможца);

па выніках бою Максіма Фуціна і Аляксандра Варановіча аб"яўлены пераможца;

Дзяніс Смолдараў (Эстонія, вага звыш 100 кг) і Кірыл Сідзельнікаў (Расія, пераможца).

Беларускія барцы заваявалі на чэмпіянаце Еўропы па спартыўным самба, які прайшоў у Мінску, 15 медалёў: па пяць залатых, сярэбраных і бронзавых.

Мужчынская беларуская каманда заваявала восем узнагарод. Золата ў Антона Машковіча (57 кг), Аляксея Сцепанькова (82 кг) і Юрыя Рыбака (звыш 100 кг). Сярэбраным прызёрам стаў Яўген Сёмачкін (100 кг), бронзавыя ўзнагароды атрымалі Андрэй Курлыпа (52 кг), Дзмітрый Базылёў (68 кг), Сцяпан Папоў (74 кг) і Андрэй Казусёнак (90 кг). Без медаля застаўся толькі Аляксандр Марудаў (62 кг).

У актыве жаночай дружыны сем прызавых месцаў. Золата заваявалі Кацярына Пракапенка (60 кг) і Юлія Барысік (звыш 80 кг), сярэбранымі прызёрамі сталі Таццяна Масквіна (48 кг), Анжэла Паім (56 кг), Анастасія Ляшкова (64 кг) і Кацярына Радзевіч (72 кг), бронза дасталася Кацярыне Кірпічэнцы (80 кг). Па‑за п’едэсталам апынуліся толькі Наталля Угалькова (52 кг) і Ірына Амяльянава (68 кг).

У апошні дзень чэмпіянату, 16 мая, у Палацы спорту прайшлі спаборніцтвы па баявым самба.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
бой Максіма Фуціна (Расія, вага да 100 кг) і Аляксандра Варановіча (Беларусь), у якім перамог наш суайчыннік доктар аказвае дапамогу Канстанціну Табакаву (Балгарыя,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика