Гвозди бы делать из этих людей!. 21.by

Гвозди бы делать из этих людей!

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Партизан

Алена КАЗЛОВА

У Магiлёўскай вобласцi створаны 843 участковыя камiсii. У iх склад увайшлi амаль 9 тысяч чалавек. Цiкава, што большасць членаў участковых камiсiй — гэта жанчыны, iх больш за 6 тысяч. У камiсiях на выбарчых участках нямала i маладых людзей — 1,2 тысячы.

Сярод членаў — прадстаўнiкi КПБ, БРСМ, ветэранскiх арганiзацый, прафсаюзаў, працоўных калектываў... Аднак большасць трапiлi ў склад камiсiй шляхам збору подпiсаў i падачы заяў.

14 студзеня ў вобласцi давядзецца абраць 3223 дэпутаты мясцовых Саветаў усiх узроўняў. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршылася, i ў перыяд з 5 да 14 снежня пройдзе iх рэгiстрацыя.

Паводле iнфармацыi з Магiлёўскай абласной выбарчай камiсii, у рэгiёне прыняты дакументы ад 3440 чалавек, якiя заявiлi аб сваiм жаданнi балатавацца. Намеснiк старшынi абласной выбарчай камiсii Уладзiмiр Беланогаў падкрэслiў, што большая колькасць, звыш 62 працэнтаў патэнцыйных кандыдатаў, вылучаны найбольш дэмакратычным шляхам — зборам подпiсаў. Працоўныя калектывы вобласцi вылучылi 37 працэнтаў. I толькi 15 чалавек дэлегавалi палiтычныя партыi. З усiх патэнцыйных кандыдатаў 45 працэнтаў складаюць жанчыны i 8 працэнтаў — маладыя людзi да 30 гадоў.

З 5 снежня пачалася праверка дакументаў, якая працягнецца да 14 снежня ўключна. Пасля гэтага зарэгiстраваныя выбарчымi камiсiямi кандыдаты ў дэпутаты пачнуць агiтацыйную работу сярод выбаршчыкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бегунья на длинные дистанции Людмила Волчек после перелома позвоночника в 20 лет и не предполагала, что станет чемпионкой трех олимпиад. Будучи на год прикованной к...
 
 
 


Архив (Новости Спорта)


© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика