Тварам Чэмпіянату свету па футболе-2010 стала 17-гадовая школьніца. 21.by

Тварам Чэмпіянату свету па футболе-2010 стала 17-гадовая школьніца

09.06.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяўчыну завуць Джэніфер Шэрман. Нямецкая школьніца з горада Мюнстэр перамагла ў конкурсе "Міс чэмпіянат свету па футболе-2010", абышоўшы ў фінале прыгажунь з 31-й краіны. Конкурс прайшоў у парку забаў г. Руста (Бадэн-Вюртэнберг). Увогуле, як паведамляе нямецкі сайт ksta.de, у кастынгу ўзялі ўдзел больш за тысячу дзяўчат ва ўзросце ад 17 да 36 гадоў.

Разам з каронай пераможцы юная Шэрман атрымала чэк на пяць тысяч еўра і турпуцёўку ў Егіпет. Другое месца заваявала 28-гадовая прадстаўніца Грэцыі Кацярына Джаноглу. Трэцяе месца ў 20-гадовай галандкі Авалон-Шанель Вайцыг.

На конкурсе Джэніфер Шэрман абараняла гонар Аргенціны, адкуль родам яе бацька:

— Я адчуваю сябе і немкай, і аргенцінкай адначасова, але падчас першынства буду хварэць за Аргенціну, — прызналася пераможца. — Я страшэнна рада і ганаруся тым, што стала тварам чэмпіянату.

Конкурс "Міс чэмпіянат свету па футболе" праводзіцца раз на чатыры гады. Упершыню ён прайшоў у Германіі ў 2006 годзе.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчыну завуць Джэніфер Шэрман. Нямецкая школьніца з горада Мюнстэр перамагла ў конкурсе "Міс чэмпіянат свету па футболе-2010", абышоўшы ў фінале прыгажунь з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика