БАТЭ не паедзе на Кубак Садружнасці. 21.by

БАТЭ не паедзе на Кубак Садружнасці

23.11.2010 15:29 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ФК БАТЭ не возьме ўдзелу ў Кубку Садружнасці, што традыцыйна праводзіцца ў студзені сярод чэмпіёнаў краін — былых рэспублік СССР.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце клуба. БАТЭ матывуе адмову ад удзелу ў турніры, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 15–23 студзеня познім сыходам у адпачынак (19 снежня), а збор каманды запланаваны на 17 студзеня з прычыны ўдзелу ў матчах 1/16 фіналу Лігі Еўропы (17 і 24 лютага), куды датэрмінова выйшаў клуб.

У прэс-службе ФК «Шахцёр», які фінішаваў на 2-м месцы, карэспандэнту nn.by зазначылі, што пакуль канчатковае рашэнне пра ўдзел у студзеньскім турніры не прынята, але хучтэй за ўсё, «Шахцёр» таксама адмовіцца ад удзелу ў Кубку.

***

У студзені 2010 г. на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці і Балтыі Беларусь прадстаўляў бронзавы прызёр чэмпіянату — 2009 магілёўскі «Дняпро» — бо і БАТЭ, і срэбнае тады мінскае «Дынама» ад удзелу ў турніры адмовіліся.


Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ФК БАТЭ не возьме ўдзелу ў Кубку Садружнасці, што традыцыйна праводзіцца ў студзені сярод чэмпіёнаў краін — былых рэспублік СССР.Пра гэта паведамляецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика