Грабоўскага не стрымаць, вось толькі «Таронта» не цешыць. 21.by

Грабоўскага не стрымаць, вось толькі «Таронта» не цешыць

21.12.2010 11:30 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі форвард «Таронта Мэйпл Ліўз» Міхаіл Грабоўскі закінуў сёння ноччу 12-ю шайбу ў сезоне 2010/2011 НХЛ і працягвае лідзіраваць у неафіцыйным заліку беларускага дэсанта ў наймацнейшай хакейнай лізе свету.

Праўда, яго «Таронта» прайграў на сваёй пляцоўцы «Атланце» — 3:6 ((0:2, 1:1, 2:3).

Грабоўскі забіў гол на 53-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:5, а праз хвіліну асіставаў ўзяццю варот Кулёміным (3:5), аднак зраўняць лік і хаця б скараціць яго да мінімуму камандзе не ўдалося.

Цяпер на рахунку Міхаіла 25 бамбардірскіх балаў (12+13) у 33 матчах.

Яго «Таронта» з 28 баламі працягвае займаць апошняе месца ў Паўночна-ўсходнім дывіёне і 13-е ва Усходняй канферэнцыі (горай выступаюць толькі «Айлендэрс» і «Нью-Джэрсі» — 20 і 18 балаў) і ад плей-оф «кляновых лістоў» аддзяляюць 10 балаў.

У Андрэя Касціцына («Манрэаль») на рахунку 21 асістэнцкі бал (9+12), у яго брата Сяргея Касціцына («Нэшвіл») — 13 балаў (5+8), у абаронцы Руслана Салея («Дэтройт»)- 5 (0+5)

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі форвард «Таронта Мэйпл Ліўз» Міхаіл Грабоўскі закінуў сёння ноччу 12-ю шайбу ў сезоне 2010/2011 НХЛ і працягвае лідзіраваць у неафіцыйным заліку беларускага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика