Домрачава выйграла Tоуоtа RАV4
05.04.2012
—
Новости Спорта
|
Для гэтага ёй прыйшлося перамагчы ў дзвюх гонках На Кубку губернатара Цюмені наша біятланістка Дар’я Домрачава выйграла і спрынт, і гонку праследавання. А разам з гэтым заваявала і галоўны прыз спаборніцтваў – пазадарожнік Tоуоtа RАV4 або яго эквівалент – 25 тысяч долараў. Перамогу ў спрынце Дар’я святкавала 3 красавіка, а учора была гонка праследавання. І там наша біятланістка дапусціла аж 7 промахаў. У прыватнасці, на чацвёртым агнявым рубяжы яна не закрыла чатыры мішэні. І пайшла на дыстанцыю другой. Але дагнаць і перагнаць расіянку Валянціну Назараву з Дашынай хуткасцю было нескладана. У выніку Даша першая! Яна апярэдзіла на 13 секунд расійскую біятланістку. — На апошнім агнявым рубяжы быў моцны вецер. Я чакала, калі ён супакоіцца і згубіла тэмп стральбы. У выніку столькі промахаў. Яшчэ не ведаю, што з прызоў – аўтамабіль ці грошы выберу. Паглядзім, якім умовы транспарціроўкі прапануюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для гэтага ёй прыйшлося перамагчы ў дзвюх гонках На Кубку губернатара Цюмені наша біятланістка Дар’я Домрачава выйграла і спрынт, і гонку праследавання. А разам з... |
|