Незвычайныя заўзятары БАТЭ і сыход Гурэнкі

05.05.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цікавае пераўвасабленне адбылося з фанамі чэмпіёнаў у Жодзіне, дзе мясцовае "Тарпеда" ў 8-м туры футбольнага першынства прымала каманду Віктара Ганчарэнкі. Замест звычайных футболак і джынсаў яны апранулі строгія кашулі і штаны.

Як стала вядома, пайсці на падобны крок іх вымусіла дата. У дзень гульні яны святкавалі 15-годдзе арганізаванага барысаўскага фан-руху. А ўсё пачалося яшчэ ў далёкім 1997-м, калі балельшчыкі "жоўта-сініх" упершыню масава наведалі Пінск. Гэтым разам фаны таксама не сціхалі, увесь матч гучна падтрымлівалі каманду песнямі і нават пераклічкай. Барысаўчан на жодзінскай арэне сапраўды было шмат. Дапамагло. Госці перамаглі з лікам 2:0 дзякуючы трапным ударам Рэнана Брэсана і Дзмітрыя Мазалеўскага. Госці маглі і яшчэ забіць, але выдатна ў рамцы выглядаў варатар "Тарпеда" Павел Часноўскі.

— Па якасці гэта была лепшая гульня ў нашым выкананні ў гэтым сезоне. У тым ліку дзякуючы жодзінскаму газону, — прызнаўся падчас размовы з прэсай Віктар Ганчарэнка. — Лічу, што на працягу матча мы мелі добрую перавагу і заслужана перамаглі. Трэба аддаць належнае нашым фанатам, якія добра падтрымліваюць нас і дома, і на выездзе.

Для візаві Ганчарэнкі, Сяргея Гурэнкі, чорная паласа працягваецца. Пасля паражэння ад БАТЭ "чорна-белыя" апынуліся на апошнім радку табліцы.

— Заўжды казаў, што ёсць шмат добрых футбалістаў, але перамагаюць адзінкі: тыя, хто мае характар, хто можа прадэманстраваць, хто на полі гаспадар. Такіх у мяне няма. І за дзень выхаваць, падрыхтаваць немагчыма, — шчыра прызнаўся пасля гульні Гурэнка. Учора ён скасаваў кантракт і пакінуў "Тарпеда".

Некалькі слоў пра астатнія матчы тура: "Славія" — "Мінск" — 1:0, "Шахцёр" — "Нёман" — 1:1, "Нафтан" — "Брэст" — 1:0, "Гомель" — "Белшына" — 1:0. Першы радок займае БАТЭ, на бал ад барысаўчан адстае "Гомель", на трэцяй пазіцыі — "Шахцёр".

Тарас ШЧЫРЫ, Жодзіна.  

 
 
 

РЕКЛАМА