Атакуюць і перамагаюць!
28.07.2012
—
Новости Спорта
|
Беларускія футбалісты распачалі Алімпійскія гульні з упэўненай перамогі ў Ковентры над зборнай Новай Зеландыі. Футбол на Алімпіядзе — з'ява спецыфічная, але цалкам прасякнутая асаблівым алімпійскім духам, традыцыяй. Нашы суайчыннікі ўпершыню трапілі ў падобныя дэкарацыі і злёту прадэманстравалі, што прыехалі змагацца, а не заставацца тыповымі і бяскрыўднымі апалагетамі высновы Кубертэна "галоўнае — не перамога, а ўдзел". Апанент у Беларусі быў экзатычны, але таксама баявіты. Зборная Новай Зеландыі двойчы ўдзельнічала на чэмпіянатах свету, а алімпійская каманда ў сваім складзе мае футбалістаў, якія могуць пахваліцца досведам гульні ў англійскай прэм'ер-лізе. Раян Нэльсан — 34-гадовы капітан тамтэйшай "алімпійкі", удзельнік чэмпіянату свету, футбаліст англійскага "Куінз Парка Рэйнджэрс", аўтар уласнай біяграфіі. Пад гукі гімна ён пранікнёна сціскаў новазеландскую эмблему на грудзях, настройваў сябе, сваіх сяброў па камандзе. Так, патрыятызму ў хлопцаў з Акеаніі не адымеш, але жадання перамагчы, рознабаковых атак у падапечных Георгія Кандрац'ева аб'ектыўна было ў чацвер больш. І трыбуны арэны "Рыкох" хоць і падтрымлівалі братоў па агульнай мове, але ўзнагароджвалі памкненні беларусаў апладысментамі. Мінімальная перамога (1:0) поўнасцю не адпавядае таму футболу, які адбываўся, асабліва напрыканцы сустрэчы. Нашы суайчыннікі таксама памыляліся, але маглі перамагаць і з большым лікам. Безумоўна, гэта толькі пачатак групавога турніру і Бразілія з самым дарагім футбалістам Паўднёвай Амерыкі Нэймарам, каманда Егіпта — сапернікі іншага гатунку. Аднак стартавы запал беларусаў уражвае. Так бы і надалей! Тарас ШЧЫРЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія футбалісты распачалі Алімпійскія гульні з упэўненай перамогі ў Ковентры над зборнай Новай Зеландыі. Футбол на Алімпіядзе — з'ява спецыфічная, але...
|
|