Канспірацыя не дапаможа
05.02.2013
—
Новости Спорта
|
Суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна вынес прыгавор у дачыненні да зламысніка, які атрымліваў узнагароджанне за кожнага карыстальніка, чый камп'ютар заражаўся вірусам. С. арандаваў канадскі вэб-сервер, дзе захоўваў парнаграфічныя выявы, а таксама рэкламаваў іх на сайтах, якія былі створаны асабіста ім. Больш за тое, наладзіў "супрацоўніцтва" з уладальнікамі заканспіраваных вірусных праектаў у інтэрнэце і атрымліваў ад іх спецыяльныя праграмы, якія заражаюць камп'ютары наведвальнікаў парнаграфічных сайтаў. Наведвальнік і не падазраваў, што, націскаючы на выяву для прагляду відэароліка, "падсаджваў" камп'ютар на вірус. А для С. гэта быў даход: за кожнага такога карыстальніка распрацоўшчыкі вірусных праграм плацілі яму "ганарар". Летась на Гродзеншчыне зарэгістраваны 54 злачынствы, звязаныя з вырабам і распаўсюджваннем парнаграфічных матэрыялаў. Прычым значная іх частка здзяйсняецца з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці. Многім здаецца, што размяшчэнне парнаграфічных фотаздымкаў, відэаролікаў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, захоўванне іх у мабільным тэлефоне і паказ знаёмым — гэта жарт. Аднак за такія "забавы" прадугледжана крымінальная адказнасць — штраф. А калі гэта робіцца групай, з выкарыстаннем інтэрнэту альбо з дэманстрацыяй фота- і відэаматэрыялаў непаўналетнім, то пакаранне можа скласці ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі. Яшчэ большыя санкцыі прадугледжаны для тых, хто вырабляе, распаўсюджвае парнаграфію з выявай непаўналетніх. Дарэчы, наіўна спадзявацца і на тое, што, прыняўшы пэўныя меры засцярогі з выкарыстаннем выдуманага імені, можна пазбегнуць ідэнтыфікацыі асобы. У гэтым пераканаліся, напрыклад, два жыхары Ліды, якія займаліся распаўсюджваннем у інтэрнэце парнаграфічных матэрыялаў, пакуль не трапілі "на вока" спецыялістам аддзела па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій УУС Гродзенскага аблвыканкама. Дакладна прадуманая канспірацыя са зменай месцаў выхаду ў інтэрнэт злачынцам не дапамагла. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна вынес прыгавор у дачыненні да зламысніка, які атрымліваў узнагароджанне за кожнага карыстальніка, чый камп'ютар заражаўся... |
|