Яўген Ворсін: "Жадаем, каб зборная Беларусі гуляла толькі на "Мінск-Арэне". 21.by

Яўген Ворсін: "Жадаем, каб зборная Беларусі гуляла толькі на "Мінск-Арэне"

05.04.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо менш за 400 дзён засталося да старту чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску. Сталіца да яго рыхтуецца адказна: на карце горада з'яўляюцца новыя транспартныя развязкі, узводзяцца гатэлі, дабудоўваецца арэна ў Чыжоўцы. Ёсць прапановы па запуску ў Мінску на час чэмпіянату адмысловых аўтобусных маршрутаў. А федэрацыя хакея Беларусі ўжо ўзгадніла пытанні па прававой базе.

Найлепшыя хакеісты планеты будуць змагацца ў Мінску па сённяшняй сістэме розыгрышу — дзве групы па восем каманд. Замежныя госці змогуць дабрацца на відовішча ў Беларусь без візы. Указ аб гэтым яшчэ ў снежні падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Зараз зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы адпрацоўваюць механізм рэгістрацыі як афіцыйных асоб, так і простых заўзятараў па іх квітках. Неабходныя звесткі аб гэтым будуць змешчаны ў спецыяльнай электроннай базе.

— Але, каб набыць квіток на матчы чэмпіянату свету, давядзецца пачакаць да верасня, — кажа старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін. — Так, прыкладны графік дат паядынкаў вядомы ўжо сёння. Аднак пакуль невядома, хто з кім будзе гуляць. Справа ў тым, што пары сапернікаў вызначацца толькі пасля фіналу сёлетняга сусветнага першынства. А скончыцца яно напрыканцы мая. Акрамя таго, мы хочам, каб зборная нашай краіны змагалася выключна на лёдзе "Мінск-Арэны". Для гэтага давядзецца сустрэцца з кіраўніцтвам Міжнароднай федэрацыі хакея.


Дырэкцыя па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ўжо распрацавала план валанцёрскай дапамогі. Ёй патрэбны 1050 добраахвотнікаў. Ім бясплатна выдадуць неабходную экіпіроўку. Але каб стаць валанцёрам, трэба размаўляць хаця б на адной з асноўных еўрапейскіх моў — англійскай, нямецкай ці французскай.

Добрае правядзенне сусветнага першынства залежыць не толькі ад арганізацыі гульняў, але і ад працы грамадскага транспарту. Больш за два тыдні па беларускай сталіцы будуць перамяшчацца тысячы аматараў хакея з замежжа. Пакуль што без перасадак да лядовых арэн можна дабрацца ад нямногіх гасцініц. Зрэшты, сітуацыя зменіцца да лепшага.

— Зараз няма адзінай думкі аб тым, як жа будуць працаваць часовыя аўтобусныя маршруты. У ідэале трэба, каб ад усіх месцаў размяшчэння іншаземных заўзятараў можна было даехаць да арэн у Чыжоўцы і Вяснянцы напрамую, — мяркуе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка. — Патрэбны таксама маршрут, які звяжа гэтыя дзве пляцоўкі. Але тут разгарэліся спрэчкі. Адны кажуць, што яго трэба запускаць па кальцавой дарозе, каб даехаць да месца прызначэння як мага хутчэй. Другія лічаць, што турыстам неабходна заадно паказаць прыгажосць Мінска, а для гэтага маршрут аўтобуса павінен пралягаць праз цэнтр горада.

Любы чэмпіянат свету мае свой талісман. Не сталі выключэннем з правілаў і спаборніцтвы ў Мінску. Але пакуль што ў зубра-хакеіста няма ні імені, ні гісторыі ўзнікнення. Таму Беларуская федэрацыя хакея распачала конкурс "Прыдумай імя талісману". І ў мінулы панядзелак скончыўся яго першы этап.

— Да нас прыйшлі сотні лістоў з цікавымі, прыгожымі прапановамі. Больш за ўсіх запомнілася дасланая гісторыя з Брэсцкай вобласці, — успамінае Яўген Ворсін. — Атрымалася сапраўдная казка аб тым, як нарадзіўся зубр па мянушцы Зюзю.

З учарашняга дня пачало працаваць спецыяльнае журы, якое адбярэ найлепшыя працы. Крыху пазней яны будуць размешчаны ў інтэрнэце, каб пераможцу дапамагла абраць уся краіна. А прызам стане квіток на матч чэмпіянату.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо менш за 400 дзён засталося да старту чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску. Сталіца да яго рыхтуецца адказна: на карце горада з'яўляюцца новыя транспартныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика