У чэмпіянаце Вілейскага раёна па футболе новы лідар – “Фламетр”. 21.by

У чэмпіянаце Вілейскага раёна па футболе новы лідар – “Фламетр”

26.09.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У перанесеным матчы чэмпіянату раёна па футболе 21 верасня каманда СВК “Чурлёны” абыграла “Любань” 5:0.

У гульнях 12 тура 22 верасня  “Фламетр” абыграў “Стралу” – 3:0. Каманда "Буддэталі" разграміла лідара – “Першы Беларускі” – з лікам 5:0.

– “Першы Беларускі” быў не ў лепшым складзе, таму перавага “Буддэталяў” была вялікая. У самым пачатку матча яны ўжо вялі 2:0. – паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. – Да таго ж, у канцы першага тайма быў выдалены варатар “Першага Беларускага”.

Гэта паражэнне каштавала “Першаму Беларускаму” лідарства. Наперад з 25 ачкамі вырваўся “Фламетр”. “Першы Беларускі” мае 24 ачкі – праўда, каманда правяла на гульню менш.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота aifudm.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перанесеным матчы чэмпіянату раёна па футболе 21 верасня каманда СВК “Чурлёны” абыграла “Любань” 5:0.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика