Спартыўны клуб «Патрыёт» запрашае прадстаўнікоў СМІ і заўзятараў на сустрэчу з Віталём Гурковым.
Новаспечанаму чэмпіёну свету сярод прафесіяналаў можна будзе з вока на вока задаць любыя пытанні. Таксама кожны зможа сфатаграфавацца з поясам чэмпіёна свету.
Сустрэча распачнецца ў пятніцу 10 лістапада а 18:00 у кавярні «Грай» (Мінск, вул.Інтэрнацыянальная, 33).
Пытанні, прапановы і пажаданні дасылайце на адрас patriotgymminsk@gmail.com.