А ў нас спартыўны клас. 21.by

А ў нас спартыўны клас

16.02.2020 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расклад у 5 “Г” СШ №3 даволі шчыльны. Пасля ўрокаў тройчы на тыдзень рабят чакаюць трэніроўкі, плюс дзве гадзіны школьнай фізкультуры ў іх таксама выкладае не настаўнік, а трэнеры ДЮСШ.


Летась у Жыткавічах упершыню адкрыўся спецыялізаваны спартыўны клас, мэта якога — выхаванне перспектыўных атлетаў. Чаму за паўтара года паспелі навучыцца дзеці і ці не шкодзяць такія заняткі іхняй паспяховасці?

Падгрупы па плаванню і валейболу фарміраваліся пераважна з ліку тых, хто на той час  займаўся ў адпаведных секцыях. Клас збіралі з пяці паралельных, некалькі чалавек перавяліся ў трэцюю школу з іншых гарадскіх устаноў адукацыі. Пры адборы, акрамя фізічнага патэнцыялу, таксама ўлічваліся стан здароўя малых, іх жаданне і бацькоўская згода.


…Мініяцюрнай на фоне равеснікаў Леры Саўчыц яшчэ бракуе росту, але для пасуючай валейбалісткі такі крытэрый не галоўнае. Дзяўчынка прызнаецца, што пакуль не пашкадавала пра свой выбар. Гэты від спорту ў іх сямейны, ім захапляюцца і тата, і старэйшы брат, яна таксама спадзяецца на поспехі. Надзеі падае і напарніца па камандзе Ганна Мошкіна. Пяцікласніца сумяшчае спорт з заняткамі ў школе мастацтваў, дзе асвойвае скрыпку і фартэпіяна. Да таго ж і па вучобе ў лідарах. Заўважыла, што такі напружаны графік дазваляе прадукцыйна размеркаваць час, выхоўвае дысцыплінаванасць.

У трэнера па валейболу Аляксандры Капітан у 5 “Г” дзевяць падапечных. Настаўнік сцвярджае, што ў цэлым каманда нядрэнная. Прагрэс, хаця і відавочны, але далёкія планы будаваць яшчэ рана. Яны толькі, як кажуць, на пачатку шляху. Ва ўсялякім разе, атрыманыя навыкі ніколі не будуць лішнімі, актыўны лад жыцця — выключна добрая звычка.

Думку калегі пра карысць фізкультуры падзяляе і Яніна Штукар, якая арганізуе з другой паловай спартыўнага класа, дзе 11 чалавек, заняткі па плаванні. Гэты від, паводле яе слоў, адзін з самых ашчаджальных, у ім практычна не бывае траўмаў, пры тым што ў вадзе працуюць адразу ўсе мышцы цела. А рабяты дадаюць, што ён яшчэ садзейнічае падтрыманню добрай фізічнай формы і загартоўвае арганізм: забыліся, калі апошні раз хварэлі.

Самы аптымальны ўзрост для першага заплыву будучых чэмпіёнаў — сем гадоў. У гэты час дзеці ўжо здольныя сур’ёзна працаваць на вынік. Ёсць свае зорачкі і ў пятым “Г”. Напрыклад, адзінаццацігадовы Віталій Юркевіч ужо выконвае нарматыў трэцяга дарослага разраду. На нядаўніх абласных спаборніцтвах хлопчык стаў сёмым сярод 17-ці сапернікаў, пераадолеўшы 50 метраў батэрфляем за 42,7 сек. Радуе поспехамі і Арына Халанявец, якая замацавалася ў першай палове абласной турнірнай табліцы з часам 51,09 на такой жа дыстанцыі. Юныя плаўцы матываваныя на пераўзыходжанне дасягнутых рубяжоў. Трэнер не выключае, што пры належным старанні некаторыя ўпаўне могуць прэтэндаваць на паступленне ў школу алімпійскага рэзерву. Дарэчы, праграмма спартыўнага класа разлічана на шэсць гадоў, з якіх мінула без малога толькі  два. Выхаванцы забяспечаны бясплатным харчаваннем, ДЮСШ купіла ўсім форму. Да  падрыхтоўчага працэсу, зразумела, прыцягнуты і бацькі, падтрымка якіх надзвычай важная. Хаця многія напачатку і сумняваліся, ці варта аддаваць дзяцей у спецыялізаваныя групы, каб валейбол і плаванне не адцягвалі рабят ад вучобы. На самай справе, практыка паказала, што рухальная актыўнасць наадварот мабілізуе інтэлектуальныя здольнасці. Сярэдні бал нашага 5 “Г” — 6,4. Тут ёсць удзельнікі прадметных алімпіяд, чырлідары і нават тры выдатнікі, у табелі якіх выключна дзявяткі і дзясяткі, і некалькі харашыстаў. Класны кіраўнік Святлана Рамановіч адзываецца станоўча і пра агульны мікраклімат у калектыве. Яе вучняў адрознівае ўраўнаважанасць і дружалюбнасць. І бадай, самы галоўны плюс — ім не пагражаюць гіпадынамія і залежнасць ад гаджэтаў – найвялікшы біч сучаснай моладзі.

Святлана Шакалян

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расклад у 5 “Г” СШ №3 даволі шчыльны. Пасля ўрокаў тройчы на тыдзень рабят чакаюць трэніроўкі, плюс дзве гадзіны школьнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика