Журналіст «НН» Панкавец»: «Спадзяюся, на прыкладзе Леўчанкі многія спартсмены ўбачаць, што такое падтрымка дзяржавы спорту». 21.by

Журналіст «НН» Панкавец»: «Спадзяюся, на прыкладзе Леўчанкі многія спартсмены ўбачаць, што такое падтрымка дзяржавы спорту»

30.09.2020 19:27 — Новости Спорта | Tribuna.com  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tribuna.com

Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец выказаўся наконт затрымання Алены Леўчанкі.

«Спадзяюся, на прыкладзе Леўчанкі многія спартсмены ўбачаць, што такое падтрымка дзяржавы спорту, чаго вартыя віншаванні сатрапа: «Ваша Пабеда прымер для нас, вы гордасць страны». Баскетбалістку на Акрэсціна, толькі таму, што пасмела сказаць: сатрапу пара сысці. І раптоўна гонар краіны пераўтвараецца ў ганьбу краіны, якой кіруюць чэшскія куклаводы. А Леўчанка з фенаменальнага пакалення нашых баскетбалістак, якія ўзялі бронзу на Еўра, рубіліся за медалі на Алімпіядах і чэмпіянатах свету.

Такой моцнай каманды ў гульнявых відах спорту ў нас не было за апошнія дваццаць гадоў. Ні хакеісты, ні гандбалісты, ні тым больш, прасці госпадзі, футбалісты. Я па-ранейшаму не магу навучыцца заўзець супраць нашых зборных у розных відах спорту, але адначасова апладзірую футбалісту Іллю Шкурыну, які ў першыя ж дні гвалту напісаў ліст на беларускай мове ў АБФФ, дзе сказаў, што больш не будзе гуляць за зборную, пакуль дыктатар пры ўладзе. Гэта сапраўды ўчынак», – напісаў Панкавец у Facebook.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец выказаўся наконт затрымання Алены Леўчанкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика