Карэспандэнтка «НН» Карпіцкая: «Да Хіжанковай у камеру спецыяльна засялілі дзвюх смярдзючых бамжых». 21.by

Карэспандэнтка «НН» Карпіцкая: «Да Хіжанковай у камеру спецыяльна засялілі дзвюх смярдзючых бамжых»

26.11.2020 06:25 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэспандэнтка «НН» Кацярына Карпіцкая распавяла пра свае 15 сутак на Акрэсціна і пра тое, у якіх умовах знаходзіцца Вольга Хіжанкова.

«Мы з новымі суседкамі (дзве з іх пенсіянеркі, у іх ёсць праблемы са здароўем, але каго гэта хвалюе) апынаемся ўпяцёх у камеры на чатырох. Як пасля высветліцца, гэта нам яшчэ пашанцавала: у асноўным у камеру на 4 засоўвалі і 9, і больш персон. З — запатрабаванасць. Акно ў новай «хаце» было зламаным: ты трапляў нібыта ў лядоўню. Усе просьбы неяк яго прычыніць супрацоўнікамі ігнараваліся (самастойна гэта было зрабіць немагчыма, бо шлях да яго перакрывала рашотка. Ігнараваліся і просьбы выдаць бялізну. Так і леглі спаць у верхнім адзенні (я — без), абдымаючыся і калоцячыся ўсю ноч і наступны дзень.

Акно рамантуюць толькі перад наступнай ноччу са словамі: «Напішаце пасля, якія мы тут добрыя». Ага, і тое, што да Міс Беларусь Волі Хіжанковай у камеру спецыяльна засялілі дзвюх смярдзючых бамжых, таксама дадам», – напісала Карпіцкая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнтка «НН» Кацярына Карпіцкая распавяла пра свае 15 сутак на Акрэсціна і пра тое, у якіх умовах знаходзіцца Вольга Хіжанкова.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by