Пскоўскі губернатар: Усе землі ўздоўж дзяржаўнай мяжы РФ скупленыя
23.11.2009 10:05
—
Новости Мира
|
У цяперашні час абарот зямель у Пскоўскай вобласці замарожаны ўладамі. Пра гэта паведаміў 20 лістапада губернатар Пскоўскай вобласці Андрэй Турчак. «Мы свядома тармозім зараз гэты працэс, бо вельмі шмат спекулянтаў набылі землі сельскагаспадарчага прызначэння, нічога на іх не рабілі, а потым пераводзяць гэтыя землі ў разрад «іншых», дык вось мы заблакавалі гэты перавод, ‑‑ сказаў Турчак. – Супольна з пракуратурай і іншымі органамі створаны камісіі, што працуюць па кожным раёне, выяўляюць такія землі і іх уласнікаў, і, я думаю, у 2010 годзе будуць ініцыяваныя пазовы па запатрабаванні невыкарыстоўваных зямель назад, бо часам здараецца так, што прыязджае інвестар, гатовы працаваць на зямлі, а фізічнай магчымасці такой няма». Але самая галоўная праблема, па словах губернатара, палягае ў тым, што «скупленыя ўсе землі ўздоўж мяжы». «Цяпер мы разбіраемся з гэтым пытаннем і будзем яго вырашаць», ‑‑ адзначыў ён. Турчак стаў губернатарам Пскоўскай вобласці ў сакавіку 2009 года. Пскоўская вобласць мяжуе з Латвіяй, Эстоніяй і Беларуссю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цяперашні час абарот зямель у Пскоўскай вобласці замарожаны ўладамі. Пра гэта паведаміў 20 лістапада губернатар Пскоўскай вобласці Андрэй Турчак. «Мы свядома... |
|