Брытанка змагаецца за права насіць крыжык на працы. 21.by

Брытанка змагаецца за права насіць крыжык на працы

20.01.2010 14:48 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брытанка Надзя Эвейда чарговы раз падала пазоў супраць кампаніі British Airways. Эвейда змагаецца за права насіць хрысціянскі крыжык на працы.

У 2006 годзе кампанія забараніла Эвейдзе насіць крыжык у аэрапорце Хітроу. Тады брытанка прайграла працэс, аднак атрымала права падаць апеляцыю.

«Для гэтай жанчыны крыжык важны, як хіджабы для іншых людзей у нашай краіне», — заявіла Карына Фергюсан, прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Liberty.

«Мы імкнемся да свабоды думкі, сумлення і свядомасці і іх роўнай ацэнцы законам», — дадала яна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанка Надзя Эвейда чарговы раз падала пазоў супраць кампаніі British Airways. Эвейда змагаецца за права насіць хрысціянскі крыжык на працы.У 2006 годзе кампанія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика