Януковіч: Украінская ўлада не мае права на дыскусію наконт саюзнай дзяржавы. 21.by

Януковіч: Украінская ўлада не мае права на дыскусію наконт саюзнай дзяржавы

02.04.2010 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украінская ўлада не мае права на дыскусію наконт стварэння саюзнай дзяржавы Расіі, Беларусі і Украіны, заяўляе прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.«Ці існуе права на дыскусію па гэтым пытанні? Для мяне як для прэзідэнта — не. Для ўсіх, хто прадстаўляю ўладу — не. 
І гэта катэгарычна», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Януковіч адзначыў, што Украіна з’яўляецца незалежнай дзяржавай, а стратэгічным напрамкам вонкавай палітыкі краіны з’яўляецца інтэграцыя ў ЕС.

«Ёсць неабвержная ісціна: Украіна — незалежная суверэнная дзяржава. І пра гэта напісана ў Асноўным законе нашай дзяржавы.

Ёсць наступная ісціна — Украіна актыўна інтэгруецца ў Еўрапейскі саюз. І гэты стратэгічны напрамак зафіксаваны, у тым ліку, і ў маіх неаднаразовых заявах як прэзідэнта Украіны. Я хацеў бы, каб пра гэта ўсе памяталі», — сказаў ён.

Раней старшыні камітэта Дзяржаўнай думы Расіі Яўген Фёдараў выступіў з ініцыятывай стварэння саюзнай дзяржавы Расіі, Беларусі і Украіны.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінская ўлада не мае права на дыскусію наконт стварэння саюзнай дзяржавы Расіі, Беларусі і Украіны, заяўляе прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика