Еўропа з 2013 года здыме забарону на правоз вадкасці ў самалётах
30.09.2010 12:07
—
Новости Мира
|
Плануецца, што да таго часу ўсе аэрапорты краін, якія ўваходзяць у ЕС, будуць аснашчаны спецыяльнымі сканерамі, здольнымі ўстанаўліваць, ці праносяць пасажыры на целе забароненыя прадметы, а таксама адрозніваць, напрыклад, звычайныя напіткі ад небяспечнай вадкасці. На сённяшні дзень такія «распазнавальныя» сканеры працуюць ужо ў аэрапортах Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і Італіі. 27 верасня іх пачалі тэсціраваць у нямецкім Гамбургу. Цяпер пасажырам забаронена браць з сабой на борт любыя вадкасці ў ёмістасцях аб’ёмам больш за 100 мл. Адзначаецца, што перад пасадкай яны павінны быць упакаваны ў апячатаныя празрыстыя пакеты, раскрываць якія ў час палёту забаронена. Гэта забарона на правоз вадкасцей была ўведзена ў Еўрасаюзе ў канцы 2006 года пасля таго, як брытанская паліцыя затрымала групу тэрарыстаў, якія збіраліся падарваць пасажырскія лайнеры з дапамогай так званых вадкіх бомбаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плануецца, што да таго часу ўсе аэрапорты краін, якія ўваходзяць у ЕС, будуць аснашчаны спецыяльнымі сканерамі, здольнымі ўстанаўліваць, ці праносяць...
|
|