Кандаліза Райс прызнала памылкі іракскай вайны. 21.by

Кандаліза Райс прызнала памылкі іракскай вайны

18.10.2010 10:48 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт ЗША Барак Абама надоечы правёў з былым дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс сустрэчу, падчас якой абмяркоўваліся пытанні нацыянальнай бяспекі.

Як паведаміла прэс-служба Адміністрацыі прэзідэнта, сустрэча праходзіла ў Авальным кабінеце і доўжылася каля паловы гадзіны.

У прэс-службе дадалі, што Райс таксама расказала прэзідэнту пра сваю нядаўна выдадзеную кнігу мемуараў.

Пра іншыя падрабязнасці сустрэчы не паведамляецца.

Раней у пятніцу Райс узяла ўдзел у прэс-канферэнцыі, на якой прызналася, што пры правядзенні ваеннай аперацыі ў Іраку былі дапушчаныя памылкі.

Яна выказалася ў абарону Джорджа Буша, назваўшы яго рашэнне аб пачатку вайны «супярэчлівым».

«Гісторыкі могуць спрачацца, ці правільна было ліквідаваць Садама Хусэйна менавіта ў той момант. Аднак мы палічылі, што гэтую праблему ў любым выпадку давядзецца вырашаць», — сказала Райс.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт ЗША Барак Абама надоечы правёў з былым дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс сустрэчу, падчас якой абмяркоўваліся пытанні нацыянальнай бяспекі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика