Жыццёвае і фантастычнае ў “Белай Жанчыне” Дзмітрыя Пятровіча. 21.by

Жыццёвае і фантастычнае ў “Белай Жанчыне” Дзмітрыя Пятровіча

07.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аўтар перадае кнігу са сваім аўтографам аднаму з чытачоў, што сабраліся на сустрэчы.

У аўторак, 5 лістапада, у маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы імя Багдановіча прайшла сустрэча, прысвечаная прэзентацыі кнігі Дзмітрыя Пятровіча “Белая Жанчына”.

Першае выданне кнігі выйшла яшчэ летась. Тады спадар Дзмітры ўжо прыязджаў у Маладзечна з гэтай кнігай.

– У нас у бібліятэцы ўжо нават больш, чым проста некалькі асобнікаў, – кажа загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі маладзечанскай цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Закрэўская. – Вось і цяпер мы заказалі дзесяць асобнікаў, праўда, не толькі на нашу бібліятэку. Летась мы таксама набывалі кнігі.

Цяпер спадар Дзмітры прывёз з сабой перавыданне “Белай Жанчыны” (выдавецтва "Чатыры чвэрці"), што пабачыла свет сёлета напрыканцы вясны.


– Тыраж кнігі невялікі – усяго 300 асобнікаў, – кажа Дзмітры Пятровіч. – Але для мяне гонар, што прапанову зрабіла само выдавецтва. Для мяне гэта вялікая падтрымка. Налета планую выданне зборніка прозы “Анёлы”, дзе будуць і аповесці з “Белай Жанчыны”, і новыя творы. Яшчэ збіраюся выдаць зборнік паэзіі “Адзіноты пажоўклыя дні”.

Першае выданне кнігі “Белая Жанчына” сёлета ў Быхаве атрымала рэспубліканскую літаратурную прэмію “Залаты Купідон”. Яно ўзяло дыплом другой ступені як лепшы твор 2012 года.

Колькі слоў пра “Белую Жанчыну” ад аўтара


– Пра што гэта кніга? Яна – шчырая споведзь чалавека, які ганарыцца тым, што ён беларус. Ганарыцца сваім родным горадам Заслаўем, дзе нарадзіўся, ганарыцца тым, што ў нас шмат дзівосных мясцін. У кнізе шмат дзівосаў, пра якія мала хто ведае. Адкуль назва? “Белая Жанчына” – міфічны персанаж. Ды і ўвогуле кніга – міфічна-прыгодніцкая аповесць.

Там ёсць матэрыял выключна новы для беларускай прозы: матэрыял пра спелеолагаў, апантаных даследчыкаў пячор. Я хачу паказаць чытачам тое звычайнае, што робіць жыццё незвычайным. Калі ў мяне пытаюцца, адкуль вы бераце вашы гісторыі, я адказваю: з жыцця. Кожны твор, пра які я сёння гаварыў, прысвечаны звычайнаму чалавеку. Я лічу, што самае галоўнае – прымушаць чытача думаць. І рабіць гэта далікатна.

Нельга ліць бруд. Для нас сёння гэта вельмі актуальна. Свет жорсткі, але пісьменнік не мае права быць жорсткім са сваім чытачом. Таму жыццёвае я спалучаю з фантастычным.


У кнізе шмат аўтабіяграфічнага. Я прапаную спачатку чытачу пазнаёміцца з кнігай, а потым ужо разам з ім разважаць. Скажу адно: у кожным прыгодніцкім творы шмат таго, што адбывалася насамрэч. Няхай чытач сам пазнаёміцца з кнігай і сам зробіць выснову: што ў ёй фантастычнае, а што – жыццёвае. Для мяне вельмі важна меркаванне майго чытача.

Даведка “РГ”. Дзмітры Леанідавіч Пятровіч. Паэт, празаік, кампазітар. Нарадзіўся 29 красавіка 1971 года ў Заслаўі. Скончыў музычна-педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка і факультэт беларускай філалогіі і культуры гэтай ВНУ. Магістр філалагічных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вядучы стылістычны рэдактар газеты "Звязда". У 2010 годзе пабачыў свет яго паэтычны зборнік “Белая квецень кахання”.

Настасся РОЎДА.

Фота Настассі РОЎДЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 5 лістапада, у маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы імя Багдановіча прайшла сустрэча, прысвечаная прэзентацыі кнігі Дзмітрыя Пятровіча “Белая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика