Мікалай Елянеўскі вярнуўся… на “Лунінскую восень”. 21.by

Мікалай Елянеўскі вярнуўся… на “Лунінскую восень”

12.12.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юбілейны, дзясяты фестываль “Лунінская восень” прайшоў 28 лістапада. Ля вытокаў літаратурнага свята стаяў вядомы на Берасцейшчыне празаік, сябар Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі Мікалай Елянеўскі.
Лунін — яго малая радзіма: тут Мікола нарадзіўся, скончыў сярэднюю школу. Затым былі факультэт журналістыкі Львоўскага ваенна-палітычнага вучылішча, служба ў Расіі, Германіі, Узбекістане.
У 1999 годзе Мікалай Васільевіч пераехаў у Пінск і ўзначаліў раённую газету “Полесская правда”. Заўсёды, нават жывучы ўдалечыні, Елянеўскі не губляў сувязі з Лунінам. Яго не пакідала думка аб стварэнні ў роднай школе літаратурнага свята, каб прыязджалі сюды паэты і празаікі, а ў школьных пакоях гучала беларускае слова.
Гэтую задуму горача падтрымалі педагогі Лунінскай сярэдняй школы, і ў 2004 годзе фестываль “Лунінская восень” упершыню запрасіў гасцей. Хутка ён выйшаў за межы не толькі раёна, але й вобласці. Поруч з берасцейскімі літаратарамі ў ім бралі ўдзел і вядомыя пісьменнікі з Мінска: Алесь Бадак і Алесь Наварыч, Раіса Баравікова і Алесь Карлюкевіч, Таццяна Сівец і Алесь Марціновіч…
У рамках “Лунінскай восені” пяць разоў праводзілася ўручэнне абласной прэміі імя Уладзіміра Калесніка, лаўрэтамі якой сталі ўжо 25 пісьменнікаў Брэстчыны. Штогод аб’яўляліся вынікі творчага конкурсу для вучняў і моладзі. Падведзены яны былі і сёлета. Адна з пераможцаў, вучаніца ліцэя №4 г.Брэста Лізавета Калінка прачытала са сцэны свой верш, прысвечаны памяці Ніны Мацяш, якой сёлета споўнілася б 70 гадоў.
У Луніне ў ХІХ стагоддзі служыў святаром Барыса-Глебскай царквы Платон Ціхановіч. Айцец Платон разумеў важнасць асветы для народа і стаў першым аўтарам “Беларускай граматыкі”. Мікалай Елянеўскі сабраў багаты матэрыял пра святара, напісаў раман-хроніку “Время пастыря”, за які ў 2011 годзе быў уганараваны Калеснікавай прэміяй.
Сёлета быў першы фестываль пасля смерці М.Елянеўскага. Ён прайшоў як памяць пра стваральніка “Лунінскай восені”. Асобна Лунінецкі райвы-канкам праводзіў творчы конкурс для школьнікаў Лунінеччыны. У ім першае месца прысуджана навучэнцы ліцэя Аксане Астапчык.
Пачыналася свята з адкрыцця мемарыяльнай дошкі на будынку Лунінскай школы, дзе вучыўся будучы пісьменнік. У ім бралі ўдзел старшыня Лунінецкага райвыканкама Васіль Агіевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Цыральчук, старшыня абласнога аддзялення СПБ Анатоль Крэйдзіч, дырэктар школы Сяргей Курак і іншыя. Сын Мікалая Васільевіча Андрэй Елянеўскі шчыра падзякаваў усім за памяць пра бацьку.
Затым па традыцыі прайшлі літаратурныя чытанні, на якіх выступілі госця з Мінска, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Дзянісава, дацэнт Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна Уладзімір Сенькавец, паэт Анатоль Шушко, празаік Валерый Гапееў…
…Мікалай Елянеўскі вярнуўся. Вярнуўся на “Лунінскую восень”. Усмешлівы, жыццярадасны, якім ведалі яго ўсе, Мікалай Васільевіч як бы дае нам, жывым, наказ памятаць і памнажаць традыцыі, якімі жылі школа, раён, вобласць, краіна.


Расціслаў БЕНЗЯРУК.
На здымках: хлеб-соль Мікалаю Елянеўскаму: так 10 гадоў таму пачынаўся літаратурны фестываль у Луніне; ужо прыкметна падраслі “Лунінскія восені”.
Фота з архіва і Анатоля Бензерука.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбілейны, дзясяты фестываль “Лунінская восень” прайшоў 28 лістапада. Ля вытокаў літаратурнага свята стаяў вядомы на Берасцейшчыне празаік, сябар Саюзаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика