Пад Гомелем 29-гадовая жанчына нарадзіла дзіця і выкінула яго ў прыбіральню. 21.by

Пад Гомелем 29-гадовая жанчына нарадзіла дзіця і выкінула яго ў прыбіральню

24.08.2017 21:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Гомельскім раёне 29-гадовая жанчына нарадзіла дзіця і выкінула яго ў прыбіральню. Хлопчык загінуў. Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, здарэнне адбылося ў вёсцы Зяброўка. Жанчына нараджала дзіця без сведкаў. Некалькім знаёмым, якія ведалі пра цяжарнасць, сказала, што яно нарадзілася мёртвым. Раней яна ўжо нараджала дзіця і ад яго адмовілася. У другі раз яна таксама не збіралася станавіцца маці. Ад каго зацяжарыла, жанчына не ведала, паколькі мела шматлікіх сэксуальных партнёраў.

Міліцыя даведалася ад адной з жыхарак вёскі пра здарэнне і наведала зламысніцу. Яна заявіла, што ад яе сына пазбавіўся яе бацька, які займае палову хаты. Аднак праваахоўнікі высветлілі, што ён не мае дачынення да забойства. Труп дзіцяці знайшлі і стала вядома, што хлопчык яшчэ нейкі час быў жывы пасля таго, як маці яго выкінула.

У адносінах жанчыны распачалі крымінальную справу, ёй пагражае сур’ёзны тэрмін зняволення. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза засведчыла, што яна ўсведамляла свае дзеянні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Гомельскім раёне 29-гадовая жанчына нарадзіла дзіця і выкінула яго ў прыбіральню. Хлопчык загінуў. Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика