Хроника репрессий против журналистов 19-20 декабря 2010 года. 21.by

Хроника репрессий против журналистов 19-20 декабря 2010 года

21.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


22.33, 19 снежня. Як паведаміла ў онлайн-рэпартажы “Салідарнасць”, спецназ сарваў з карэспандэнта гэтага інтэрнэт-выдання Руслана Гарбачова прэс-карту і нанеслі яму некалькі ўдараў. Гэта адбылося на плошчы Незалежнасці.

 

Як паведаміла ў 22.50 даступная праз ананімайзер “Хартыя-97”, на плошчы Незалежнасці  супрацоўнікі АМАП збілі рэдактарку гэтага рэсурсу Наталлю Радзіну. Журналістку некалькі разоў ударылі па галаве. Яе адцягнулі ўбок дэманстранты. http://o53xo.mnugc4tumvzdsnzon5zgo.cameleo.ru/2jmj7l5rSw0yVb-vlWAYkK-YBwk=cnUvbmV3cy8yMDEwLzEyLzE5LzM0ODI2Lw

 

Паводле аднаго з паведамленняў у Твітэры, збіты фотакарэспандэнт  БелТА Віктар Талочка. http://or3ws5dumvzc4y3pnu.cameleo.ru/2jmj7l5rSw0yVb-vlWAYkK-YBwk=WmxveUJ1Ymxpaw

 

Каля 23.45 прэс-служба ГА “БАЖ” даведалася пра затрыманне сябра ГА “БАЖ” Іллі Кузняцова. Ён патэлефанаваў сам з міліцэйскай машыны і паведаміў, што яго вязуць у спецпрымальнік на Акрэсціна. Яго машыну пеаследаваў і спыніў аўтамабіль ДАІ, калі ён падвозіў з плошчы Незалежнасці  траўмаванага палітыка Андрэя Саннікава (у яго была пашкоджана нага) і яго жонку, журналістку Ірыну Халіп. Куды транспартавалі затрыманых Саннікава і Халіп, Ілля не ведае, але не выключае, што іх павезлі кудысьці на яго машыне. 

 

Каля 00.00 прэс-службе БАЖ патэлефанаваў фотажурналіст газеты “Обозреватель” Аляксей Мацюшкоў і паведаміў пра затрыманне на плошчы Незалежнасці свайго калегі, фотажурналіста “Белгазеты” Вадзіма Заміроўскага. Па яго словах, Заміроўскага пагрузілі ў “аўтазак” і павезлі ў невядомым накірунку. Самому Мацюшкову пабілі бліскавіцу фотаапарата, разбілі вусны і пашкодзілі руку.

 

Каля 00.05 стала вядома пра затрыманне незалежнай журналісткі, сябры БАЖ Таццяны Бублікавай. Яна патэлефанавала з міліцэйскага аўтобуса і распавяла, што разам з ёй знаходзіцца цэлая група затрыманых журналістаў. Сярод іх - здымачная група з Санкт-Пецярбургу, беларускі журналіст Цімафей Каспяровіч, карэспандэнт польскай "Gazetу Wyborczej" Анджэй Пачобут. Паводле папярэдніх звестак, усіх іх даставілі на Акрэсціна.

Каля 00.10 на сайце Радыё “Свабода” з’явілася паведамленне пра збіццё трох расійскіх журналістаў, польскага і амерыканскага журналіста, а таксама журналісткі Наталлі Радзінай (гл.вышэй). http://www.svaboda.org/content/article/2252428.html

 

У 00.20 сябры ГА “БАЖ” Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын паведамілі БАЖ пра затрыманне журналіста TUT.BY Кастуся Лашкевіча. Яго затрымалі на плошчы Незалежнасці. Ён патэлефанаваў у БАЖ і паведаміў, што знаходзіцца у РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

 

У 0.25 Радыё “Свабода” паведаміла на сайце пра збіццё свайго карэспандэнта Алега Грузьдзіловіча.Яму зламалі камеру. Сярод затрыманых таксама — сябра ГА «БАЖ»,  мовазнаўца Зьміцер Саўка. http://www.svaboda.org/content/article/2252428.html

 

У 00.34 паступіла інфармацыя пра затрыманне ў Мінску дзвюх актывістак-распаўсюдніц  газеты “Наш дом” Хрысціны Шацікавай (Магілёў) і Марыі Вайновай (Віцебск). Паводле папярэдняй інфармацыі, зараз яны знаходзяцца на Акрэсціна.

 

У 0.39 «Салідарнасць» са спасылкай на прэс-службу тэлеканала «RussiaToday» паведаміла пра збіццё двух аператараў - Антона Харчанкі і Віктара Філяева. У абодвух – абшырныя гематомы, будзе міліцэйскае асведчанне. http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=33091&sn_cat=32

 

У 0.59 у ЖЖ-суполцы БАЖ з‚явілася паведамленне са згадкай імя аднаго з затрыманых: Аляксандр Астаф‚еў, фатограф з Санкт-Пецярбургу, працуе ў газеце «Мой район» і выкладае на фотафакультэце.

 

 

 

Журналістаў клалі тварам у снег, білі, забіралі і знішчалі іх апаратуру

Шэраг беларусіх і замежных журналістаў пацярпелі ў часе асвятлення шэсця калоны Уладзіміра Някляева ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Як перадала «Салідарнасць» пасля 19.00, калона Някляева прайшла ўсяго 50 метраў ад штаба кандыдата, калі дарогу ім перагарадзіла машына ДАІ. Потым з’явіліся спецназаўцы, раздаліся выбухі, і ўсім загадалі пакласціся на зямлю.

Як пацвердзіў ГА «БАЖ» сябра арганізацыі, карэспандэнт «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, які таксама быў на месцы падзеяў, усіх прысутных — як удзельнікаў, так і журналістаў, што асвятлялі акцыю – паклалі тварам у снег. Сярод прысутных журналістаў, акрамя Змітра, аказаліся карэспандэнтка «Салідарнасці» Алена Якжык і карэспандэнтка «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч, вядомы беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч, журналіст агенцтва БелаПАН Антон Тарас (усе – сябры БАЖ). Былі на месцы падзеяў і замежныя журналісты. Як перадала «Салідарнасць», быў збіты карэспандэнт «The New York Times» Джон Хіл. Пры спробе паказаць спецназаўцам сваю акрэдытацыю ён атрымаў удар у вока.(Гэтую інфармацыю пацвердзіў БАЖ Антон Тарас, які знаходзіўся побач з замежнікам.)

Усім прадстаўнікам СМІ груба загадалі выключыць апаратуру. (Па сведчаннях відавочцаў, Юліі Дарашкевіч, карэспандэнтцы «Нашай Нівы», АПАМавец крычаў: «Прыбяры апаратуру, с.ка!»). Адабраныя фотаапараты клалі на спіну журналістам, якія ляжалі тварам у снег. Андрэю Лянкевічу «пашанцавала» меней. Бліскавіцу яго фотаапарата растапталі нагамі, а сам фотаапарат спецназаўцы забралі, і дзе цяпер апаратура, ён не ведае.

 

Рейтинг: 0

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22.33, 19 снежня. Як паведаміла ў онлайн-рэпартажы “Салідарнасць”, спецназ сарваў з карэспандэнта гэтага інтэрнэт-выдання Руслана Гарбачова прэс-карту і нанеслі яму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика