Камары — гэта беларуская акупунктура?. 21.by

Камары — гэта беларуская акупунктура?

09.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі выбралі "Шэсць цудаў прыроды"

Лідар спіса цалкам прадказальны — Белавежская пушча. Таксама да цудаў нашай прыроды аднеслі балоты, Браслаўскія азёры, Прыпяцкае Палессе, Налібоцкую пушчу і зубра.

— Экспертамі, якім прапанавалі выбраць шэсць цудаў сярод шматлікіх адметных аб'ектаў беларускай прыроды, былі спецыялісты з Мінпрыроды, Акадэміі навук, Міністэрства спорту і турызму, а таксама — гаспадары аграсядзіб і прадстаўнікі прыродаахоўных грамадзянскіх арганізацый, — расказала старшыня праўлення грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова. — І калі тая ж Белавежская пушча — ужо досыць вядомая рэч, то балоты — гэта, верагодна, будучая "зорка" турызму ў Беларусі. Пытанне толькі за тым, каб прыдумаць і распрацаваць цікавыя маршруты і арганізаваць падарожжы па іх.

Таксама ўдзельнікамі "цудоўнага" спіса маглі стаць Бярэзінскі запаведнік, возера Нарач, Блакітныя азёры, бусел, бабёр і... камары.

— Сказаць па праўдзе, камары — гэта сапраўдная праблема для беларускага турызму. Утульныя аграсядзібы і прывабныя для іншаземцаў прагулкі па нашых лясах могуць ператварыцца ў сапраўдную катастрофу. Ніякія сродкі ад камароў толкам не дапамагаюць, — тлумачыць Валерыя Кліцунова.

Адно з выйсцяў — зрабіць загану адметнасцю. Калі знойдзецца навуковае пацверджанне, што ўкусы камароў маюць хоць нейкае станоўчае ўздзеянне на арганізм чалавека, можна будзе прэзентаваць куслівых насякомых у якасці "беларускай акупунктуры". Пакуль жа гэтая ідэя існуе толькі на ўзроўні жарту.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі выбралі "Шэсць цудаў прыроды" Лідар спіса цалкам прадказальны — Белавежская пушча. Таксама да цудаў нашай прыроды аднеслі балоты, Браслаўскія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика