Свяцілавіцкія таямніцы. 21.by

Свяцілавіцкія таямніцы

03.07.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння рэчка Свяцілка большай часткай проста невялічкі ручаёк, які ледзь блішчыць на дне рэчышча, прычым старажытнага: бялыніцкі краявед Анатоль Марозаў кажа, што, напрыклад, вёска Свяцілавічы «прапісалася» на беразе рэчкі, па афіцыйных даных, яшчэ ў 1577-м. Аднак людзі тут сяліліся спрадвеку, і розныя знаходкі — лепшае таму пацвярджэнне. Толькі загадкавых рытуальных камянёў у апошнія некалькі гадоў тут знайшлі не адзін дзясятак.

Апошні з іх школьны настаўнік гісторыі з вучнямі знайшлі позняй восенню мінулага года на лясным ўзгорку. «У цэнтры каменя ёсць паглыбленне — менавіта для ахвярапрынашэнняў. Гэты валун — частка былога старажытнага капішча, альбо, інакш кажучы, свяцілішча, якое апісана ў нататках беларускіх вучоных», — тлумачыць Анатоль Іванавіч і вядзе да другога незвычайнага каменя. На шэрай паверхні вялізнага валуна, які «скаціўся» да самага берага рэчкі, выразна бачны выява рысі з аднаго боку і шкілет рыбы — з другога. Колькі ж часу спатрэбілася нашым продкам, каб выбіць гэтыя фігуры? А галоўнае — навошта? Марозаў наноў пералістаў славянскую міфалогію і высветліў: казачны сюжэт аб маці-рысі ў старажытных славян быў адным з найбольш распаўсюджаных. Міфы падкрэсліваюць: рысь клапоціцца аб сваіх дзецях так, як ніхто іншы. Дадайце сюды яшчэ і казку, у якой вядзьмарка ператварыла маці ў рысь, а муж ізноў зрабіў жанчыну чалавекам, — і адразу стане зразумелы ўвесь сакраментальны сэнс, які закладзены ў гэты няхітры сюжэт. Вучоныя мяркуюць, што людзі на сваім свяцілішчы і пакланяліся маці-рысі.

Яшчэ адна найцікавейшая каменная знаходка ў лясах непадалёк ад Свяцілавічаў — некропаль. На думку доктара гістарычных навук, прафесара МДУ імя Куляшова Ігара Марзалюка, пахаванне можна аднесці да 15—16-га стагоддзяў. Большасць валуноў за доўгі час ураслі ў зямлю і пакрыліся мохам, але на некаторых усё ж можна разгле-дзець чатырохпрамянёвыя каталіцкія крыжы і шасці-, васьмі-прамянёвыя — праваслаўныя альбо крыжы Лівонскага рыцарскага ордэна. На адным з валуноў чытаюцца жаночае імя «Дара» , словы «цела» і «душа». Гісторыкі лічаць, што тут маглі знайсці апошняе прыстанішча воіны князя Свідрыгайлы, якія загінулі ў часы грамадзянскай вайны 1432—1439 гадоў. «У той час Свідрыгайла быў князем, а Полацк — сталіцай Вялікага княства Рускага, — нагадвае старонкі мінулага Анатоль Іванавіч. — Гарады на ўсходзе Беларусі ўпарта супраціўляліся Жыгімонту. Магчыма, пасля якога-небудзь ваеннага сутыкнення і з’явілася гэта пахаванне».

Наогул, Свяцілавічы ў вайне Рэчы Паспалітай і Расіі цярпелі нямала: у сярэдзіне 17-га стагоддзя сяло было спустошана. У розныя часы гэтыя землі былі ўласнасцю віленскага ваяводы Казіміра Яна Сапегі, прадстаўнікоў польскага магнацкага роду Патоцкіх. А пасля падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайш-ла ў склад Расійскай імперыі. У канцы 18-га стагоддзя тут наліч-валася 40 двароў, дзе пражывала 289 сялян. Галоўным заняткам жыхароў было земляробства, аднак жылі тут і ганчары — сапраўдныя майстры сваёй справы: за глінянымі гладышамі, гарлачамі і іншай керамікай на мясцовыя кірмашы ехалі пакупнікі з самых розных губерняў. Дакументы сведчаць, што 40 чалавек са Свяцілавічаў выраблялі рознага посуду на 25 рублёў у год кожны.

Сведка больш новай гісторыі Свяцілавічаў — касцёл Святога Людовіка. Звыш ста гадоў таму ў памяць аб адзіным браце яго пабудавалі сёстры —Марыя, Сафія і Эмілія. Да справы яны падышлі грунтоўна: спецыялістаў па вырабе цэглы запрасілі аж з самой Варшавы, а гліну дабывалі ўжо ў сваёй вёсцы. Касцёл, у якім быў арган, прымаў веруючых нават пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, але ў трыццатых гадах мінулага стагоддзя будынак перадалі прамкалгасу, затым прыстасавалі пад клуб, сельскую школу, калгасную кантору. Цяпер тут знаходзіцца пошта, і аб былой прыгажосці і велічнасці будынка, які некалькі разоў быў рэканструяваны, сёння нагадваюць толькі пілястры ў старой яго частцы.

Анатоль Марозаў не сумняваецца: Свяцілавічы і іх аколіцы хаваюць яшчэ мноства таямніц. Непадалёк ад вёскі, напрыклад, ёсць курганы, якія з часам абавязкова «раскажуць» археолагам шмат цікавага. Аднак на незвычайныя рэчы — такія, скажам, як знойдзены не так даўно каменны тапор, — тут наткнуцца можна і без раскопак. У пошуках новага няўрымслівы гісторык разам са сваімі вучнямі зноў ладзіць чарговую экспедыцыю. Спадзяецца, што гэтыя пошукі дазволяць «прачытаць» яшчэ некалькі невядомых старонак біяграфіі Свяцілавічаў.

На здымку: Анатоль МАРОЗАЎ.

Фота: Святлана МАРКАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзі тут сяліліся спрадвеку, і знаходкі — таму пацвярджэнне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика