Аляксандр Лукашэнка павiншаваў прэзiдэнта Сiрыi
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыняў выконваючага абавязкi прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага.
Сяргей Сiдорскi далажыў кiраўнiку дзяржавы аб парадку дня маючага адбыцца пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы, якое плануецца правесцi 1 кастрычнiка гэтага года. Пералiк пытанняў быў падрыхтаваны сумесна ўрадамi Беларусi i Расii. Па патрабаванню беларускага боку падчас пасяджэння саюзнага Саўмiна будзе разгледжаны шэраг актуальных эканамiчных пытанняў Саюзнай дзяржавы, якiя, у прыватнасцi, датычацца стварэння роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання Беларусi i Расii, кошту паставак газу i нафты на тэрыторыю Беларусi, саюзнага балансу палiўна-энергетычных рэсурсаў у наступным годзе. Кiраўнiк дзяржавы дадаткова вызначыў шэраг канкрэтных эканамiчных пытанняў, якiя павiнны быць абмеркаваны на пасяджэннi Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб падрыхтоўцы да правядзення Дзён Рэспублiкi Беларусь у Маскве, якiя пройдуць у расiйскай сталiцы з 26 па 30 верасня, а таксама аб сумесным пасяджэннi ўрадаў Беларусi i Масквы, намечанага на 30 верасня. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 жнiўня накiраваў вiншаванне Прэзiдэнту Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi Башару Асаду з нагоды дзесятай гадавiны
|
|