Двое мiнчан упалi з балкона...
Iгар ГРЫШЫН
Няблага адчуваў сябе на адказнай пасадзе магiляўчанiн, якому ўдалося скарыстасць у свой час службовае становiшча для дадатковага зарабляння грошай. Зараз прыйшоў час плацiць па рахунках.
Следчымi Магiлёўскай вобласцi па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю УУС i абласнога ўпраўлення Камiтэта па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй узбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да жыхара Магiлёва, якi з лiстапада 2002-га па сакавiк 2003 года займаў адказную пасаду ў Магiлёўскiм гарвыканкаме. Абвiнавачваецца ж ён у атрыманнi хабару. Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраваемы ў той час рабiў назначэннi i вызваляў ад пасад людзей у некаторых выпадках за грошы. У прыватнасцi, ад трох асоб, як мяркуе следства, абвiнавачваемы за падобныя паслугi атрымаў хабар у суме 2,5 мiльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску з балкона адной з кватэр, што размешчана на пятым паверсе жылога дома па вулiцы Аэрадромнай, сарвалiся ўнiз двое мужчын. Брыгадай «хуткай дап
|
|