Аб зацвярджэннi Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь на 2003 год
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 581
1. Зацвердзiць Асноўныя напрамкi грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь на 2003 год. 2. Нацыянальнаму банку сумесна з Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць выкананне Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь на 2003 год. 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з Нацыянальным банкам да 1 студзеня 2003 г. распрацаваць i зацвердзiць Праграму павышэння рэальнага попыту эканомiкi Рэспублiкi Беларусь на грошы ў 2003 годзе. 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнаму банку, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму, iншым дзяржаўным органам прыняць неабходныя меры па выкананню Праграмы павышэння рэальнага попыту эканомiкi Рэспублiкi Беларусь на грошы ў 2003 годзе. 5. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 22 лiстапада 2002 г., г. Мiнск. Каментарый да Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiстапада 2002 г. № 581 «Аб зацвярджэннi Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь на 2003 год» Гэтым Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ў адпаведнасцi з артыкуламi 4 i 27 Банкаўскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь зацверджаны Асноўныя напрамкi грашова-крэдытнай палiтыкi краiны на 2003 год. Да канца 2003 года прадугледжваецца павелiчэнне каэфiцыента манетызацыi эканомiкi, рост валавых рублёвых крэдытаў банкаў, забеспячэнне планавай i прадказальнай дынамiкi абменнага курса беларускага рубля i стрымлiванне тэмпаў iнфляцыi. Кiраўнiк дзяржавы таксама даручыў ураду сумесна з Нацыянальным банкам да 1 студзеня 2003 г. распрацаваць i зацвердзiць Праграму павышэння рэальнага попыту эканомiкi Рэспублiкi Беларусь на грошы ў 2003 годзе. Асноўныя напрамкi грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь i Праграма павышэння рэальнага попыту эканомiкi Рэспублiкi Беларусь на грошы ў 2003 годзе накiраваны на забеспячэнне рэалiзацыi сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi дзяржавы на будучы год. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 581
|
|