Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб узаемным забеспячэннi
УКАЗ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 585
1. Падпiсаць Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб узаемным забеспячэннi аховы дзяржаўных сакрэтаў Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўнай тайны Расiйскай Федэрацыi. 2. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 25 лiстапада 2002 г., г. Мiнск. Каментарый да Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 2002 г. № 585 «Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб узаемным забеспячэннi аховы дзяржаўных сакрэтаў Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўнай тайны Расiйскай Федэрацыi» Мэтай падпiсання названага Пагаднення з’яўляецца неабходнасць павышэння эфектыўнасцi ўзаемнай аховы звестак, якiя перадаюцца i атрымлiваюцца ў працэсе супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй i якiя складаюць дзяржаўныя сакрэты Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўную тайну Расiйскай Федэрацыi. У адпаведнасцi з Пагадненнем Рэспублiка Беларусь i Расiйская Федэрацыя абавязуюцца ўзаемна прымяняць меры аховы, якiя ажыццяўляюцца iмi ў адносiнах да ўласнай сакрэтнай iнфармацыi адпаведнай ступенi сакрэтнасцi, а таксама выкарыстоўваць названую iнфармацыю выключна ў мэтах, прадугледжаных пры яе перадачы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УКАЗ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 585 |
|