«Адназначныя заявы аб неабходнасцi ўваходжання Беларусi ў склад Расii, якiя прагучалi ў Крамлi, на
Лiчыць член Камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД беларускага парламента Наталля Машэрава. Палiтык лiчыць, што «ўся заканадаўчая база Саюзнай дзяржавы, якая распрацоўвалася на працягу многiх гадоў, грунтуецца на прынцыпах Еўрасаюза».
«Да гэтага варыянта Беларусь падрыхтаваная значна лепш», — упэўненая яна. Магчыма, у перспектыве праз 50 цi 100 гадоў, варыянт стварэння адзiнай дзяржавы ў поўным сэнсе слова i будзе аптымальным», — адзначыла Н. Машэрава. Пакуль жа, на яе думку, гэты варыянт непрымальны. У тым, што менавiта цяпер прагучала заява аб уваходжаннi Беларусi ў склад Расii, Н. Машэрава бачыць «цiск пэўных фiнансавых колаў на Крэмль». Але гэта «зусiм не патрэбна нi Беларусi, нi Расii», падкрэслiла яна. На думку дэпутата ніжняй палаты беларускага парламента I. Пашкевiча, найбольш прымальныя варыянты фармiравання Саюзнай дзяржавы па прынцыпу Еўрасаюза «Але гэты працэс патрабуе поўнай мадыфiкацыi заканадаўства дзвюх краiн, унясення змяненняў у Канстытуцыi i стварэння роўных умоў для грамадзян дзвюх дзяржаў, што патрабуе многа часу», — адзначыў парламентарый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiчыць член Камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД беларускага парламента Наталля Машэрава |
|