Гульня скончана. Але... прадоўжыцца
Вiкторыя ЗАХАРАВА
КIБЕРСПОРТ Беларуская зборная, якая ўпершыню ўдзельнiчала ў Сусветных камп’ютарных гульнях World Cyber Games (WCG), заняла 27-е месца. Па вынiках спаборнiцтва ў Сiнгапуры нашы геймеры ўваходзяць у рэйтынг мацнейшых 40 краiн свету.Усяго ў сусветным фiнале WCG сустрэлiся прадстаўнiкi 67 краiн. Больш як 700 лепшых геймераў на працягу чатырох дзён гулялi, а каля 40 тысяч балельшчыкаў назiралi за ходам «баёў» па трох гульнявых дысцыплiнах. Некаторыя беларускiя iгракi здолелi прабiцца ў паўфiнал WCG, аднак далей, на жаль, прайсцi не змаглi. Тым не менш нашы кiберспартсмены, па ацэнках экспертаў, паказалi даволi высокi для дэбютантаў узровень i ўжо атрымалi запрашэннi на чэмпiянаты Расii, Украiны, Грузii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская зборная, якая ўпершыню ўдзельнiчала ў Сусветных камп’ютарных гульнях World Cyber Games (WCG), заняла 27-е месца |
|