21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шчырая размова

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шчырая размова

Разам са зменамі ў нашым жыцці мяняюцца і падыходы да зместу ідэалагічнай дзейнасці. Але заўсёды нязменнымі застаюцца патрабаванні на першае месца ставіць увагу да чалавека, задавальненне ягоных патрэб.

Як спраўляюцца з гэтым на ўзроўні раённай «вертыкалі», у самай што ні на ёсць гушчыні жыцця?

Дыялогі пад адкрытым небам

Не раз асабіста даводзiлася назіраць за работай з насельніцтвам у Лёзненскім раёне. Традыцыйнымі тут сталі “дэсанты” адказных работнікаў райвыканкома ў вёскі і сельскія Саветы. Адно з такіх мерапрыемстваў адбылося на мяжы са Смаленскай вобласцю Расіі. Можна сказаць, выязное пасяджэнне райвыканкома на чале з кіраўніком “вертыкалі” Міхаілам Пінчуком. Без трыбун і загадзя падрыхтаваных прамоўцаў.

Месца дзеі – Яськаўшчынскі сельсавет. Жыхары населеных пунктаў Яськаўшчына і Рубяжніца вядуць жывы дыялог са сваёй уладай. Слушнай аказалася іх прапанова арганізаваць пры сельсавеце своеасаблівы “малы аграсэрвіс”: тэхнічнае абслугоў-

ванне пры сяўбе, доглядзе пасеваў і ўборцы ўраджаю. Тут жа выпрацавалі сумеснае аптымальнае рашэнне. Адзін з не самых высокапрадукцыйных, але тэхнічна спраўных збожжаўборачных камбайнаў СВК “Рубяжніца” перадалі на баланс сельскаму Савету. А ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Лёзненскі райаграсэрвіс” знайшлі магчымасць выдзеліць у распараджэнне Яськаўшчынскага сельсавета колавы трактар.

Трэба было бачыць, як на вачах павесялелі людзі, асабліва пенсіянеры. Адна праблема, як кажуць, з плячэй далоў. Паспрабавалі тут жа і з іншымі разабрацца. Хаця яны куды складаней. У цэнтры сельсавета – вёсцы Яськаўшчына — стаіць цэлы рад двухпавярховых цагляных дамоў. Стан особных кватэр тут проста жудасны. Ёсць нават нежылыя. Да самых халадоў у пустуючых кватэрах былі павыбіваны вокны, у аварыйным стане падлогі, няма вады.

Як быць? Зноў рашалi разам. Праблемнае “гарадское жыллё” ў сельскай мясцовасці палічылі мэтазгодным перадаць на баланс раённаму УП ЖКГ. Хаця ў кватэрах без жыльцоў і камунальшчыкам-прафесіяналам не пад сілу навесці парадак. А вось для абдзеленых увагай і пакутуючых ад няўтульнасці грамадзян ёсць магчымасць атрымаць дапамогу мясцовай улады.

Падобныя жывыя дыялогі з насельніцтвам пастаянна праходзяць і ў іншых населеных пунктах. Шмат злаба-

дзённых праблем удалося вырашыць старшыні райвыканкома Міхаілу Пінчуку і супрацоўнікам апарата ў Веляшковіцкім сельсавеце. Можна не сумнявацца, што пасля сустрэч з жыхарамі вёскі Загарадна ў мясцовым магазіне ці на вуліцах вёскі Буракі прыкметна ўзрос і аўтарытэт мясцовай улады. Карысна было і кіраўніцтву райспажыўтаварыства, яго старшыні Святлане Барашкінай выслухаць наказы і пажаданні для паляпшэння гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў глыбінцы. І ў гэтай жывой повязі ўлады з народам варта бачыць галоўны сэнс ідэалагічнай работы.

У якія дзверы стукаць?

Мясцовай уладзе неабходна своечасова, без валакіты задаволіць шматлікія звароты грамадзян. Ці заўсёды гэта ўдаецца?

Для прыкладу, у Гарадоцкім раёне з пачатку года з рознымі пытаннямі звярнулася ў райвыканком каля 400 грамадзян. Прыкладна палова іх задаволена на месцы. Частка зваротаў знаходзіцца на кантролі і ў стадыі разгляду. Асабіста старшыня райвыканкома Анатолій Мароз і яго намеснікі кожны тыдзень вядуць прыём грамадзян згодна з зацверджаным графікам.

Апраўдалі сябе i іншыя формы работы з насельніцтвам. Раз у месяц непасрэдна ў вёсках і пасёлках без бюракратычных працэдур адбываюцца жывыя дыялогі. Яны спрыяюць таму, што пасля такіх сустрэч менш бывае скаргаў і зваротаў у райвыканком, іншыя больш высокія структуры ўлады.

Хаця ўвогуле бесканфліктнага жыцця не атрымліваецца. Найбольш замінае ў дзейнасці мясцовай улады недахоп сродкаў у бюджэце. Асабліва для ліквідацыі такіх “дзірак”, як рамонт старога жыллёвага фонду, мясцовых дарог, мадэрнізацыя прадпрыемстваў і павелічэнне рабочых месцаў.

Больш за ўсё насельніцтва скардзіцца на работу жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Многія незадаволены недасканаласцю камунальных паслуг, рамонтам жыллёвага фонду, добраўпарадкаваннем вуліц і населеных пунктаў, іх асвятленнем. Нямала нараканняў на пагаршэнне забеспячэння пітной вадой, асабліва ў сельскай мясцовасці. Не ўсюды на сучасным узроўні якасць тэлефоннай сувязі...

І калі спрэчныя пытанні трапляюць непасрэдна ў райвыканком, то вырашаюцца яны “без пасрэднікаў”. Але здараюцца выпадкі няўважлівых адносiн канкрэтных чыноўнікаў ці валакіты ў межах ведамасных структур. Тады скаргі ляцяць у абласныя ці сталічныя інстанцыі. Большасць з iх зноў вяртаюцца ў райвыканком.

Як бачым, недавер да “сваёй” улады ствараецца штучна. Большасць мясцовых праблем усё роўна давядзецца вырашаць сіламі гэтай жа ўлады, а не абласных ці сталічных чыноўнікаў. Таму неўзабаве чакаецца ўзмацненне адказнасці за паляпшэнне работы з насельніцтвам. Каб звароты грамадзян максімальна задавальняліся на месцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разам са зменамі ў нашым жыцці мяняюцца і падыходы да зместу ідэалагічнай дзейнасці. Але заўсёды нязменнымі застаюцца патрабаванні на першае месца ста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика