«Праз лес прасвечвае Свiцязь...» Газета выступiла. Што зроблена?
Барыс ПРАКОПЧЫК
У нумары за 6 снежня «Звязда» надрукавала адказ Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь па праблеме ўтрымання асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый, якая была ўзнята ў артыкуле «Праз лес прасвечвае Свiцязь...» Сёння знаёмiм з пазiцыяй Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя.
Як паведамiў намеснiк мiнiстра А. Апацкi, пытаннi кiравання заказнiкам рэспублiканскага значэння «Свiцязянскi» перш за ўсё адносяцца да кампетэнцыi Мiнлясгаса, якому ён перададзены ў аператыўнае кiраванне. Гэтыя пытаннi вырашаюцца таксама ў ходзе работы па стварэнню для заказнiкаў органаў кiравання (дзяржаўных прыродаахоўных устаноў). Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi прадставiла пералiк заказнiкаў, для якiх мяркуецца стварыць органы кiравання. У iх лiк уключаны i заказнiк «Свiцязянскi». Паколькi заказнiк «Свiцязянскi», а таксама шэраг iншых рэспублiканскiх заказнiкаў знаходзяцца ў аператыўным кiраваннi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi, Мiнпрыроды рэкамендавала яму стварыць органы кiравання такiмi заказнiкамi. Цяпер абмяркоўваюцца ўмовы правядзення сумеснай работы ў гэтым накiрунку. Для фiнансавай падтрымкi стварэння i функцыянавання органаў кiравання заказнiкамi Мiнпрыроды выдзяляе неабходныя сродкi з фондаў аховы прыроды. Пры стварэннi органа кiравання з’явiцца юрыдычная асоба, якая возьме на сябе арганiзацыю выканання неабходнага комплексу прыродаахоўных мерапрыемстваў. У папярэднiя гады Мiнпрыроды ажыццяўляла кантрольную работу па выкананню прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыi заказнiка «Свiцязянскi» ва ўзаемадзеяннi з землекарыстальнiкамi, якiмi з’яўляюцца Навагрудскi лясгас i Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункi, якое мае на возеры Свiцязь пансiянат. Чыгуначнiкамi па ўзгадненню з Мiнпрыроды быў зроблены шэраг намаганняў па ўпарадкаванню выкарыстання возера ў рэкрэацыйных i аздараўленчых мэтах. Аднак вялiкi наплыў наведвальнiкаў патрабуе прыняцця далейшых мераў. Мiнпрыроды праводзiць работу па аптымiзацыi кiравання прыродаахоўнымi тэрыторыямi таксама i ў рамках удасканалення заканадаўства. Iдзе распрацоўка змяненняў i дапаўненняў Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторыях». Плануецца ўвесцi ў заканадаўства паняцце аб планах кiравання такiмi тэрыторыямi. Планы кiравання заказнiкамi будуць рэалiзоўвацца пры непасрэдным удзеле ствараемых органаў кiравання, якiя таксама будуць выступаць як атрымальнiкi фiнансавай дапамогi пры ўнясеннi магчымым iнвестарам праектных прапаноў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары за 6 снежня «Звязда» надрукавала адказ Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь па праблеме ўтрымання асаблiва ахоўваемых прыродных |
|