«Нябесны» фестываль з беларускай прапiскай
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Жыццё — тэатр Яскравымi культурнымi падзеямi, у тым лiку мiжнароднымi, наша краiна не абдзелена. Але вось мiжнародны фестываль дзiцячых тэатраў на тэрыторыi Беларусi iснуе толькi адзiн — «Крок у неба». I хоць праводзiцца ён не часта (1996, 1998, 2000, 2002 гады), але ўжо мае i сваiх прыхiльнiкаў, i сваiх пастаянных удзельнiкаў.Арганiзатарам i заснавальнiкам Мiжнароднага фестывалю дзiцячых i юнацкiх тэатраў «Крок у неба» выступае тэатральнае прадпрыемства «Рондстудыя». На рахунку гэтага аб’яднання — больш як 20 гадоў працы, каля 65 пастаўленых спектакляў, шэраг дабрачынных акцый. Студыйцы выступалi не толькi перад беларускiмi гледачамi, але таксама перад тэатральнай публiкай Швецыi, Германii, Францыi, Швейцарыi, Галандыi. Што адметна, гадаванцы «Рондстудыi» (дзецi ад 6 да 18 гадоў) вучацца самi рэалiзоўваць свае мары, таму нароўнi з дарослым аргкамiтэтам пэўныя iдэi прапануе аргкамiтэт дзiцячы. Дапамагаюць «Рондстудыi» наладзiць чарговы «Крок у неба» — пяты па лiку — Мiнiстэрства культуры РБ, Савецкi райвыканкам г.Мiнска, Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi «Эўрыка» Фрунзенскага раёна сталiцы, БДУ культуры i мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў. У сёлетнiм фестывалi, што мае адбыцца з 16 па 18 снежня, возьмуць удзел дзiцячыя тэатральныя калектывы з Беларусi, краiн СНД, Прыбалтыкi, Заходняй Еўропы — усяго каля 15 груп, якiя здолелi прайсцi папярэднi конкурсны адбор. Глядацкая ж аўдыторыя, паводле меркавання арганiзатараў, павiнна скласцi каля 8 тысяч чалавек розных узроставых груп. У рамках фестывалю, акрамя паказу конкурсных спектакляў, пройдуць майстар-класы i творчыя лабараторыя для ўдзельнiкаў, канферэнцыя па праблемах дзiцячай тэатральнай творчасцi, «Вечар сяброў» для канкурсантаў з розных краiн. I хоць элемент спаборнiцтва ў «Кроку ў неба», безумоўна, прысутнiчае, але галоўная яго мэта — абмен творчым вопытам i ўсталяванне сяброўскiх адносiнаў памiж калектывамi-удзельнiкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яскравымi культурнымi падзеямi, у тым лiку мiжнароднымi, наша краiна не абдзелена. Але вось мiжнародны фестываль дзiцячых тэатраў на тэрыторыi Беларус |
|