Самарская вобласць гатова да стварэння даччынага прадпрыемства МТЗ
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Самарская вобласць гатова да стварэння на сваёй тэрыторыi даччынага прадпрыемства Мiнскага трактарнага завода па зборцы трактароў. Аб гэтым заявiў губернатар Самарскай вобласцi Канстанцiн Цiтоў 15 снежня ў Самары на сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм.
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы падкрэслiў, што беларуская сельгастэхнiка канкурэнтаздольная па цане, яна сертыфiкаваная па мiжнародных стандартах. Трактары i камбайны агрэгатаваны неабходнымi навяснымi прыладамi i могуць быць максiмальна выкарыстаны на працягу года. Бакi дамовiлiся правесцi ў Самарскай вобласцi сельскагаспадарчую выстаўку беларускай тэхнiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самарская вобласць гатова да стварэння на сваёй тэрыторыi даччынага прадпрыемства Мiнскага трактарнага завода па зборцы трактароў |
|