21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі пазітыўна ацэньваюць ўзаемадзеянне краін па розных накірунках

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора кiраўнiк нашай дзяржавы наведаў Расiйскую Федэрацыю з кароткiм рабочым вiзiтам па запрашэнню прэзiдэнта Расii Уладзiмiра Пуцiна.




Падчас сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў развiццё ўзаемадзеяння з Расiяй, перш за ўсё ў гандлёва-эканамiчнай сферы.

«Ёсць некаторы спад у тавараабароце, але, упэўнены, гэта мае часовы характар. Вялiкiх праблем я не бачу», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзiдэнтам Расii Уладзiмiрам Пуцiным. Перагаворы лiдараў дзвюх краiн праходзілі ў Сочы ў фармаце сам-насам.

Кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што Беларусi i Расii ўдасца наблiзiцца да мiнулагодняга ўзроўню тавараабароту.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь i Расiя ў блiжэйшыя паўгода могуць перасягнуць iснуючы ўзровень гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, ён не бачыць асаблiвых праблем у гандлёва-эканамiчнай сферы. «У нас ёсць чым гандляваць, ёсць попыт на беларускую прадукцыю ў Расii i на расiйскую ў Беларусi», — дадаў прэзiдэнт.

Ён таксама канстатаваў адсутнасць праблем у сферы паставак у Беларусь расiйскiх энерганосьбiтаў. «Мы фактычна выпрацавалi кантракт на пастаўку энерганосьбiтаў. Праблем не ўзнiкала i не ўзнiкае. Мы навучылiся эканомiць. Нават у гэтым годзе мы крыху не выберам аб’ёмы па газу i нафце», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што хацеў бы абмеркаваць з Уладзiмiрам Пуцiным шэраг пытанняў у фармаце сам-насам. «Мы напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў. Вы ведаеце, што адбываецца вакол нашай краiны. Хачу праiнфармаваць Вас у гэтым плане, i Вы абяцалi штосьцi расказаць», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да расiйскага калегi.

Уладзiмiр Пуцiн заявiў аб тым, што адносiны памiж Беларуссю i Расiяй паспяхова развiваюцца па ўсiх напрамках. Ён з задавальненнем адзначыў развiццё супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Калiнiнградскай вобласцю.

Прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн пацвердзiў дамоўленасцi, дасягнутыя памiж фiнансавымi ведамствамi дзвюх краiн.

«Мы гаварылi пра неабходнасць падтрымаць нашых беларускiх партнёраў для таго, каб выйсцi на збалансаваныя рашэннi па энерганосьбiтах. Урад Расii падрыхтаваў адпаведныя дакументы», — падкрэслiў Уладзiмiр Пуцiн.

Прэзiдэнт Расii асаблiва адзначыў, што рады бачыць свайго беларускага калегу. Паводле яго слоў, «адносiны памiж Беларуссю i Расiяй паспяхова развiваюцца па ўсiх лiнiях. Гэта датычыцца, у тым лiку, i гандлёва-эканамiчнай сферы, ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва. На агульнадзяржаўным узроўнi ў нас справы таксама iдуць нядрэнна, уключаючы супрацоўнiцтва ў высокатэхналагiчных галiнах».

«Мы будзем сумесна ажыццяўляць праект па касмiчнаму зандзiраванню Зямлi, а таксама будзем працаваць па iншых напрамках», — сказаў Уладзiмiр Пуцiн.

Разам з тым, прэзiдэнт Расii адзначыў неабходнасць удасканалення механiзма спагнання ПДВ па прынцыпу краiны прызначэння ў гандлi памiж дзвюма краiнамi. Паводле слоў Уладзiмiра Пуцiна, у сувязi з пераходам на новы прынцып узнiклi пэўныя збоi ў гэтай сiстэме.

«Упэўнены, што гэта мае часовы характар, але, тым не менш, гэта адбiваецца на агульным аб’ёме тавараабароту», — дадаў кiраўнiк расiйскай дзяржавы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора кiраўнiк нашай дзяржавы наведаў Расiйскую Федэрацыю з кароткiм рабочым вiзiтам па запрашэнню прэзiдэнта Расii Уладзiмiра Пуцiна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика